2.500 гектаров засеют льном работники Поставского льнозавода

Сельское хозяйство

На 2 500 гектарах зацвіце блакітнае золата

Менавіта такую плошчу засеюць ільном работнікі Пастаўскага льнозавода

Гэта культура патрабавальная: расце на адным полі толькі раз у 5-7 гадоў, любіць цёплую глебу, дрэнна пераносіць засуху, празмерныя ападкі ёй таксама шко­дзяць. Сеяць, даглядаць, убіраць лён трэба строга па тэхналогіі.

— Кожны год мы арандуем землі не толькі ў нашым раёне, але і ў суседніх, — расказваў дырэктар ільнозавода Іван Машлякевіч. — Сёлета 550 гектараў адведзены ў Браслаўскім. Туды ад Пастаў — 40 кіламетраў, да Шчотак нашага раёна — 60. А калі вырошчвалі лён у Докшыцкім, то за 130 прыходзілася ганяць тэхніку.

Блакітнае золата сеюць Сяргей Казаровец і Аляксандр Аліноўскі

На ўскрайку поля за вёскай Якшты стаяць машыны з ільнасемем. Кантроль за яго пратручваннем і адгрузкай ажыццяўляе майстар Ларыса Жылевіч. Да сеялак насенне дастаўляюць Аляксандр Кліпа, Віктар Субач і Віктар Паўлаў. Перад сяўбой глебу трэба добра апрацаваць. Па два сляды культыватарамі робяць Іван Загурскі, Сяргей Ворсін, Дзмітрый Скурацёнак, Аляксандр Чыпко, Канстанцін Шэршань, Дзмітрый Хардыкін, які на перыяд палявых сельгасработ прыходзіць на дапамогу льнозаводу з жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Удабрэнні ўносяць Алег Вайткевіч і Ігар Бужэра. На трактары з каменепадборшчыкам працуе Паша Кісель.

А ювелірная работа — сяўба — даверана найбольш вопытным Аляксандру Аліноўскаму, Сяргею Студзянкову і маладому Сяргею Казароўцу.

— Я на льнозаводзе другі год, — расказваў Сяргей Казаровец. — Летась працаваў на льнокамбайне, прэсе, вазіў рулоны. Сёлета пачаў сеяць. Прыглядаўся да работы спрактыкаваных сеяльшчыкаў. Яны ахвотна вучылі мяне, і, здаецца, стала атрымлівацца.

У полі пастаянна дзяжу­рыць газаэлектразваршчык Ула­дзі­мір Русак.

— Трапляецца шмат камянёў, — расказвалі механізатары, — таму тэхніка часта выходзіць са строю. А Валодзя — спецыяліст ад Бога: хутка ліквідуе паломку, і зноў у нас работа спорыцца. Смачныя абеды дастаўляе ў поле Пётр Руткоўскі.

Ільнозавадчане сёлета спа­дзяюцца на добрыя змены ў рабоце прадпрыемства: рашэннем аблвыканкама з абласнога бюджэту выдзелены 1 млн 800 тысяч рублёў на набыццё і ўстаноўку новай лініі па перапрацоўцы льновалакна. Гэта дазволіць палепшыць яго якасць, а таксама ўмовы працы людзей.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Хлеборобы сельхозпредприятия «Дуниловичи-агро» каждый год первыми начинают сев
Интенсивными темпами ведут посевную хлеборобы ОАО «Камайский-агро»
1000 гектаров земли Браславского района переданы в пользование ОАО «Курополье-агро»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.