2 апреля в Поставском государственном колледже прошел районный профориентационный слет

Образование

Выкладчыкі агітавалі, вучні выбіралі

2 красавіка ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы прайшоў раённы прафарыентацыйны злёт, на які запрасілі навучэнцаў 9-х і 11-х класаў амаль усіх сярэдніх і базавых агульнаадукацыйных устаноў Пастаўшчыны.

На сустрэчу з будучымі выпускнікамі прыехалі пастаянныя ўдзельнікі прафарыентацыйных злётаў — дэкан аграмеханічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, наш зямляк Віктар Лоўкіс і дацэнт кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Сяргей Базылеў. Акрамя іх, завіталі выкладчык зоатэхнічных дысцыплін Аграрнага каледжа вет­акадэміі Вікторыя Лук’янава і дзве студэнткі: былая вучаніца СШ №2, а зараз другакурсніца названай акадэміі Дзіяна Мамчыц і чацвёртакурсніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Алена Кухальская.

Госці пастараліся ўсебакова прадставіць свае навучальныя ўстановы. Яны самі расказвалі пра іх, заклікаючы старшакласнікаў паступаць менавіта ў гэтыя ВНУ і ССНУ, дэманстравалі прывезеныя з сабой відэафільмы. Школьнікі даведаліся пра розныя факультэты і спецыяльнасці, асаблівасці паступлення (экзамены і прахадныя балы) і навучання, пра матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў, створаныя ўмовы для заняткаў спортам, навуковай дзейнасцю, культурнага адпачынку і іншае.

На мерапрыемстве прысутнічала таксама інспектар аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Людміла Шубелька. Яна адзначыла, што сёння ў многіх галінах эканомікі краіны, у тым ліку ў аграпрамысловым комплексе, адчуваецца недахоп кадраў. Так, на Пастаўшчыне па стане на 1 студзеня бягучага года вакантнымі былі 35 пасад спецыялістаў і прыкладна столькі ж — для прадстаўнікоў рабочых прафесій.

Удзельнікаў прафзлёту сабралася столькі, што ў клубе каледжа не было дзе яблыку ўпасці

Усе сельгасарганізацыі, Пастаўскі малочны завод і льнозавод гатовы заключыць мэтавыя дагаворы з тымі, хто жадае атрымаць сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Пры гэтым абяцаюць штомесяц даплачваць да асноўнай стыпендыі ад 2 да 8 базавых велічынь.

Людміла Лявонаўна назвала і іншыя перавагі заключэння мэтавага дагавора. Гэта паступленне без конкурсу або па асобным конкурсе ва ўсе навучальныя ўстановы аграрнага профілю, плата за работу на практыцы падчас навучання, магчымасць пасля заканчэння вучобы праходзіць тэрміновую службу ў рэзерве, штомесячная даплата ў памеры 1 000 рублёў спецыялістам зоаветэрынарнага профілю на працягу першых 3 гадоў работы.

Яшчэ адзін госць злёту — намеснік дырэктара Пастаўскага малочнага завода Георгій Касцень, — падняўшыся на сцэну, расказаў старшакласнікам пра завод і аграпрамысловае аб’яднанне на яго базе, у якое ўваходзіць шэраг сельгаспрадпрыемстваў раёна. І запрасіў вучняў на экскурсію на іх, каб тыя на свае вочы ўбачылі, чым там займаюцца і якія створаны ўмовы для працы.

У канцы сустрэчы пра Пас­таўскі дзяржаўны каледж распавёў яго дырэктар Сяргей Герасіменка. А дапоўніла аповед выступленне вучнёўскай агітбрыгады гэтай навучальнай установы.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Районный фестиваль правовых знаний среди школьников прошел в Поставской гимназии
Современные дети: книги или гаджеты? Как заинтересовать ребенка чтением?
В музее СШ №4 появилось 2 новых экспоната — копии флагов 32-й ракетной дивизии и 346-го ракетного полка



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.