3 учащихся Поставского государственного колледжа приехали на преддипломную практику в «Дуниловичи-агро»

Сельское хозяйство

Прыехалі, каб застацца

На пераддыпломную практыку ў «Дунілавічы-агра» прыехалі тры навучэнцы Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Аляксандр Шыцько хутка знайшоў узаемаразуменне з галоўным інжынерам сельгаспрадпрыемства Канстанцінам Плескуновым: абодва маюць інтарэс да тэхнікі. Канстанцін родам з Гарадка. Закончыў мясцовы каледж і па мэтавым накіраванні — Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Па размеркаванні прыехаў у Дунілавічы. Гаспадарка выдзеліла маладому спецыялісту жыллё, замацавала за ім службовы аўтамабіль.

— Два гады ўжо адпрацаваў, — расказваў Канстанцін. — Наперадзе — яшчэ тры. Адна справа вывучаць тэхніку па кніжках, іншая — сутыкнуцца з рознымі праблемамі падчас практычнай работы. Вырашаць даводзіцца шмат вытворчых пытанняў. Адчуваю падтрымку з боку кіраўніцтва. Таму і сам да практыкантаў адношуся з разуменнем. Падштурхоўваю Сашу паступаць у БДАТУ ці Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Але пакуль, відаць, не можа нацешыцца работай на тэхніцы.

Галоўны інжынер Канстанцін Плескуноў і навучэнец каледжа Аляксандр Шыцько

За рулём трактара Аляксандр Шыцько не ўпершыню. Апавядаў, што да тэхнікі цягнула з дзяцінства, пастаянна прасіў у бацькі дазволу пакіраваць трактарам, які быў на ўласным падворку. Таму заканамерна, што выбраў пастаўскі каледж. Атрымаў спецыяльнасці трактарыста-машыніста, слесара, вадзіцеля катэгорыі «С», дадаткова вывучыўся на газаэлектра­зваршчыка.

— Практыку на малодшых курсах праходзіў на льнозаводзе, — расказваў Саша. — Там у асноўным дапамагаў у рамонце тэхнікі. А на пераддыпломную і пастаяннае працаўладкаванне папрасіўся ў «Дунілавічы-агра». Тут мне даверылі трактар. З Сашам Зайцавым, маім аднагрупнікам, жывём у Варапаеве. Адтуль нас і многіх іншых работнікаў забірае на працу і адвозіць дадому машына сельгаспрадпрыемства. Зручна жыць у бацькоў і недалёка працаваць. Асвойваемся ў новых умовах.

Яшчэ адзін практыкант — Дзяніс Рамановіч — з Дунілавіч. Ён з першых дзён практыкі займаецца газаэлектразварачнымі работамі, бо ў гаспадарцы няма такога спецыяліста. Зноў жа па параду часта звяртаецца да галоўнага інжынера. І ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да тэхнікі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Посевная-2021. Сельхозработы в ОАО «Знамя Победы-агро»
Министр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси Иван Крупко посетил Поставщину
Хлеборобы ОАО «Новоселки-Лучай» завершают сев ранних яровых культур



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.