Александр Готовчик — начальник Поставской районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды

Общество

Гатоўчык Аляксандр Аляксандравіч – начальнік Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Нарадзіўся 20 снежня 1978 года ў вёсцы Ляхаўшчына Пастаўскага раёна. Пасля заканчэння Ашмянскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага тэхнікума па спецыяльнасці «Правазнаўства» працягнуў навучанне па выбраным профілі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 годзе на малой радзіме юрысконсультам калгаса «Чырвоны сцяг». Некаторы час быў рабочым сырзавода калгаса імя Суворава (Навасёлкі). Потым працаваў юрысконсультам у Пастаўскім лясгасе і старшым судовым выканаўцам раённага суда. З 2012-га да нядаўняга часу — галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

1 красавіка бягучага года загадам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з райвыканкамам Аляксандр Гатоўчык назначаны начальнікам Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

— Работа мне знаёмая. Фактычна толькі расшырылася кола абавязкаў, — расказваў Аляксандр Гатоўчык. — Каб не дапусціць антрапагеннага ўздзеяння на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, інспекцыя працягне сачыць за рэжымам іх утрымання. Пад асобнай аховай застануцца чырванакніжныя расліны і жывёлы, выяўленыя ў нашым раёне. Іх колькасць і арэал не павінны зніжацца. Па-ранейшаму будзем змагацца з інвазійнымі раслінамі: баршчэўнікам Сасноўскага, залатарнікам канадскім і эхінацысцісам лопасным.

На кантролі — навядзенне парадку на зямлі. У абавязкі інспекцыі ўваходзіць штомесячная праверка таго, як суб’екты гаспадарання выконваюць комплекс мерапрыемстваў, зацверджаных раённым планам. Разам з аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама будзем сачыць за парадкам каля ферм, на мехдварах, сельскагаспадарчых аб’ектах, у садовых таварыствах і гаражных кааператывах, ліквідацыйным тампанаваннем свідравін. Пад пільнай увагай застанецца ўтрыманне прыбярэжных палос і водаахоўных зон вадаёмаў, а таксама гарадскога палігона. І гэта толькі асноўныя блокі пытанняў.



Читайте также:
Апанасевич Александр Владимирович — директор КПУП «Поставская типография»
Горел как костер… 2 года назад не стало бывшего председателя колхоза им. Суворова Олега Володько
Воропаевские школьники завоевали 9 дипломов в конкурсе «За што я люблю родную зямлю»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.