Апанасевіч Аляксандр Уладзіміравіч – дырэктар КПУП «Пастаўская друкарня»
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1981 года ў горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Тумілавіцкай СШ (Докшыцкі раён) паступіў у сталічную ВНУ. Мае дзве вышэйшыя адукацыі, абедзве атрымаў у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Працоўную дзейнасць пачынаў у 2004 годзе майстрам вытворчага навучання ў Пастаўскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці. У 2006-м перайшоў ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, дзе на розных пасадах выконваў абавязкі інжынера-інспектара Дзяржтэхнагляду. З 2009 па 2021 год працаваў у службе аховы газаправодаў ад карозіі: спачатку старшым майстрам Пастаўскага раёна газазабеспячэння, потым — ВУ «Глыбокаегаз». Затым перавёўся майстрам групы ва УП «МІНгаз», дзе праз 2 гады узначаліў названую службу.
9 сакавіка бягучага года загадам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама па ўзгадненні з райвыканкамам Аляксандр Апанасевіч назначаны дырэктарам Пастаўскай друкарні.
— Мне пашчасціла ўзначаліць зладжаны калектыў, які выдатна ведае сваю справу. Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы не толькі не страцім створаную кліенцкую базу, але і напрацуем новую, захаваем якасць аказваемых паслуг, — дзяліўся планамі Аляксандр Апанасевіч. — Сутыкнуўся з тым, што многія жыхары райцэнтра нават не ўяўляюць, чым займаюцца работнікі друкарні, памылкова лічачы, што яны друкуюць раённую газету. Насамрэч установа аказвае шырокі спектр паліграфічных паслуг. Асноўны напрамак дзейнасці — выраб бланкаў, журналаў, кніг, медкарт, пасведчанняў, значкоў, бірулек, вінілавых магнітаў, друк на кубках, майках і г.д. Таксама ў нас можна заказаць стэнды, таблічкі, шыльды, паказальнікі, візіткі, граматы, нататнікі, календары, фотаздымкі. Карыстаецца попытам шырокафарматны друк — банеры, расцяжкі, наклейкі на шкло. Усяго і не пералічыць. Каб заявіць пра сябе, у хуткім часе пачнём размяшчаць рэкламу на лічбавых пляцоўках — у сацыяльных сетках.
Ёсць задума пашырыць спектр паслуг. У прыватнасці, мяркуем развіваць поўнакаляровы друк на вопратцы, асвоіць выраб аб’ёмнай светлавой рэкламы. Паступова плануем абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу прадпрыемства. Спадзяюся, усё атрымаецца.
Читайте также:
Олег Дорофеев — директор Дуниловичского психоневрологического дома-интерната для престарелых и инвалидов
Куры от «Каритаса» поселились почти на 40 подворьях многодетных семей Поставщины
Женщин Поставщины, которые любят работать на земле, обучили основам агробизнеса