Будущий лейтенант Денис Лукашевич заканчивает обучение на военно-техническом факультете БНТУ

Приграничье

Сыны служаць – бацькі ганарацца

Пастаўшчына славіцца моцнымі армейскімі традыцыямі. На працягу многіх гадоў наш раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці па колькасці жадаючых паступаць, а таксама залічаных у вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы і на ваенныя факультэты цывільных ВНУ.

Па гэтых паказчыках мы саступаем толькі такім буйным раёнам, як Віцебскі, Аршанскі і Полацкі. Сёлета ў райваенкамат ужо пададзена 20 заяў ад патэнцыйных курсантаў. Колькі з іх пройдзе папярэдні прафадбор і вытрымае ўступныя экзамены, пакуль невядома.

Пяць гадоў назад адным з такіх быў і наш зямляк з Гуты Дзяніс Лукашэвіч. Сёння ён старшы сяржант ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, з’яўляецца камандзірам аддзялення вучэбнай групы. Будучы лейтэнант заканчвае навучанне па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер-механік». За час вучобы неаднойчы прымаў удзел у парадах войск мінскага гарнізона, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня Перамогі.

— Месца вучобы выбраў па прыкладзе роднага брата Андрэя, з якім мы вельмі дружныя. Да таго ж мне вельмі падабаецца тэхніка. У дзяцінстве мы з сябрамі нават «сканструявалі» адзін веласіпед з трох, — расказваў Дзяніс Лукашэвіч. — Андрэй старэйшы за мяне на 2 гады, і я заўсёды цягнуўся да яго, раўняўся ў вучобе. Хацеў быць падобным да яго: справядлівым, сумленным, моцным. Мы заўсёды раімся з ім, падтрымліваем адзін аднаго. Андрэй — старшы лейтэнант, служыць у 49-й радыётэхнічнай брыгадзе ў Мачулішчах. Я і сам хачу трапіць туды па размеркаванні, каб быць бліжэй да яго, альбо служыць у Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

У гэтым годзе заявы ад жадаючых стаць курсантамі райваенкамат прымае да 7 мая.

Марыла прымераць афіцэрскія пагоны і сястра Андрэя і Дзяніса Наталля, але браты здолелі адгаварыць яе ад выбару традыцыйна мужчынскай прафесіі. У гэтым годзе дзяўчына заканчвае 11 класаў і плануе паступаць на праграміста ў БДУІР. Бацькі Святлана Вінальеўна і Яўгеній Леанідавіч не могуць нарадавацца з іх.

— Няма слоў, як мы ганарымся дзецьмі! — дзяліліся бацькі. — Дружныя паміж сабой, старанныя, не баяцца цяжкасцей, лагодныя да нас. За кожным іх поспехам со­чаць і цешацца імі бабулі з дзядулямі, чакаюць тэлефонных званкоў.

І небеспадстаўна: «Ад імя асабовага складу ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ дзякуем за годнае выхаванне сына Дзяніса — курсанта нашай навучальнай установы — і жадаем моцнага здароўя яго бацькам Святлане і Яўгенію Лукашэвічам, — так пачынаецца ліст, дасланы сталічнай ВНУ ў рэдакцыю нашай раённай газеты. — Дзяніс узорна выконвае свой воінскі абавязак, мае поспехі ў вучобе і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод таварышаў. Мы перакананыя ў тым, што ён і надалей будзе радаваць усіх нас новымі поспехамі ў вучобе і службе на карысць нашай Радзімы — Рэспублікі Беларусь!

Не сакрэт, што пачатковая адукацыя — аснова далейшай вучобы. Таму асобна дзякуем калектыву гуцкай школы ў асобе дырэктара Святланы Казаравец за тыя веды, якія Дзяніс атрымаў у школе і ўмела выкарыстоўвае. Жадаем вам моцнага здароўя, прафесійнага росту, развіцця і аптымізму».

Вераніка Філановіч
Фота з архіва сям’і Лукашэвіч



Читайте также:
Четверо поставчан демонтировали «заброшенную» вышку и продавали ее по частям
Сегодня — День войск противовоздушной обороны. 1-й радиотехнический центр — на страже неба
За безопасность вместе: в Поставском районе смотровые комиссии проверяют дома



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.