Чувству любви во всех его проявлениях посвятили свой концерт воропаевские школьники

Культура

Падарылі вясновы настрой

25 сакавіка ў актавай зале Варапаеўскай сярэдняй школы сабралася дружная і актыўная сям’я вучняў з 1-га па 11 клас, каб падарыць усім прысутным вясновы настрой. Лейтматывам мерапрыемства стала любоў у розных яе праявах. Гучалі песні пра гэта цёплае пачуццё да матуль, школы, Радзімы, спявалася і пра цудоўную пару года — вясну. Свае таленты на сцэне дэманстравалі як пачаткоўцы, так і вучні старэйшых класаў.

Па словах настаўніка музыкі Варапаеўскай СШ Аксаны Міхалевіч, дзецям у гарпасёлку дапамагаюць творча самарэалізоўвацца работнікі музычнай школы і мясцовага Дома культуры. Аднак ёсць таленавітыя вучні, якія названыя ўстановы не наведваюць. Менавіта гэтых школьнікаў неабходна стымуляваць да творчасці, дапамагаць ім раскрываць свае здольнасці.

Канцэртная праграма была насычана разнастайнымі нумарамі. Гэта песні сучаснай пары і мінулага стагоддзя, лірычная сцэнка-разважанне пра высокае пачуццё. А навучэнцы ДШМ імя І. Сушко падрыхтавалі музычныя п’есы.

Школьнікі пад кіраўніцтвам згуртаванага калектыву педагогаў аргнізавалі па-сапраўднаму святочнае вясновае мерапрыемства, якое ўсіх зарадзіла бадзёрым настроем.

Святлана Шафаровіч
Фота Яніны Раманавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.