Фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдет в Поставах 11—13 июня

Главное Культура

Зноў загучаць цымбалы і гармонік

Летась упершыню за ўсю гісторыю фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» мы засталіся без любімага свята. Прычынай таму стала пандэмія COVID-19. Хоць сёлета яна нікуды не знікла, фестываль вырашана право­дзіць. Ужо вядомыя даты, калі ён адбудзецца: 11—13 чэрвеня.

Зараз творчыя сілы раёна актыўна рыхтуюцца да галоўнай музычнай падзеі года. У прыватнасці, работнікі Дома рамёстваў распрацавалі ўзоры сувеніраў, якія стануць падарункамі гасцям і ўдзельнікам фестывалю. Таксама адпраўлены запрашэнні прыняць у ім удзел афіцыйным дэлегацыям і мастацкім калектывам усіх гарадоў-пабрацімаў Пастаў. На сёння адгукнуліся і паабяцалі прыехаць госці з Курска і Пушкіна.

Што да праграмы музычнага форуму, то яна застанецца ранейшай. Пры гэтым многія мерапрыемствы будуць прысвечаны Году народнага адзінства, а некаторыя з іх пройдуць на новай пляцоўцы — плошчы Камсамольскай, дзе ўстаноўлены Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.

Алена Шапавалава



Читайте также:
2 диплома лауреата привезла «Славия» с VII Международного фестиваля-конкурса «Новые вершины»
Чувству любви во всех его проявлениях посвятили свой концерт воропаевские школьники
Интервью. Что сделано в Поставах за время осуществления госпрограммы «Культура Беларуси»?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.