Главными героями мероприятия «Руки, творящие чудеса» стали талантливые люди Поставщины

Культура

Дакрануцца да прыгожага літаральна можна было ў раённым Доме культуры 16 красавіка.

Тут адбылося мерапрыемства пад назвай «Рукі, якія тво­раць цуды». Яго галоўнымі героямі сталі таленавітыя людзі Пастаўшчыны, што працуюць у розных тэхніках хэндмэйд, але якіх аб’ядноўвае прафесіяналізм і захопленасць уласнай справай.

Перад пачаткам сустрэчы яе ўдзельнікі прэзентавалі сваю творчасць у фае РДК. Алена Сырапятка з в. Ясюкі, якая займаецца мылаварэннем, паказала дзясяткі сваіх незвычайных работ у выглядзе кветак і разнастайных фігур. Таксама здзівілі і захапілі ўсіх скураныя вырабы Сяргея Фарманюка з Пастаў, крэатыўна аформлены торт Вольгі Бугай з Навасёлак, зефірныя кветкі Наталлі Жыгалкі з Юнек, малюнкі ў тэхніцы пастэль і лялькі Жанны Курдо з райцэнтра.

Дэманстравала свае работы і пастаўчанка Іна Бекета. Яна працуе ў тэхніцы дэкупаж, стварае інтэр’ерны дэкор, біжутэрыю. Работы майстра — а многія з іх выкананы ў стылі вінтаж — знайшлі сваіх прыхільнікаў не толькі ў Беларусі і Расіі, але і нават у ЗША, Германіі. На жаль, прысутні­чаць у той дзень сама майстар не змагла, аднак пра яе расказалі гледачам арганізатары мерапрыемства.

Працягнулася яно ў малой зале раённага Дома культуры. Вядучая Алена Слядзеўская запрасіла па чарзе да мікрафона ўсіх творцаў, якія расказалі пра свой шлях у хэндмэйд, пра запатрабаванасць вырабаў, працаёмкую работу па іх выкананні, магчымасці ператварыць захапленне ў невялікі бізнес… Паслухалі прысутныя і музычныя кампазіцыі ў выкананні Людмілы Логінавай, Ганны Антух і Ганны Бартось.

— Такія творчыя гасцёўні мы ладзім не ўпершыню, — гаварыла дырэктар раённага Дома культуры Ала Чарнюк. — Раней у гэтай зале прахо­дзілі сустрэчы з літаратарамі, музыкантамі і іншымі творцамі. Яны дораць магчымасць правесці час у нязмушанай абстаноўцы, пазнаёміцца з аднадумцамі і проста адпачыць. Таму такія мерапрыемствы абавязкова будзем праводзіць і надалей.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Юные поставские баянисты выступили на масштабных музыкальных конкурсах
«Перазвоны» принесли награды учащимся Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза
На занятии экологического клуба «Экоша» воропаевские ребята узнали о птицах Беларуси



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.