Горит не только трава… Опасность и последствия весенних палов

Безопасность

Не паліце траву і сябе!

Кожную вясну з устанаўленнем сухога надвор’я людзі пачынаюць наводзіць парадак на сваіх прыдамавых тэрыторыях, спальваючы смецце і мінулагоднюю траву. Пры гэтым не задумваюцца над тым, што іх дзеянні могуць прывесці да ўзгарання дачных пабудоў і драўляных дамоў, лясных і тарфяных пажараў.

Згодна са статыстыкай, летась у Беларусі было зафіксавана 3 729 выпадкаў гарэння травы і кустарнікаў на плошчы амаль 3,5 тысячы гектараў. Ратаўнікі ліквідавалі 1 074 лясныя пажары і 225 узгаранняў тарфянікаў. Палы наносяць вялікі матэрыяльны ўрон дзяржаве і асобным грамадзянам. Нярэдка іх ахвярамі становяцца самі ж віноўнікі, у першую чаргу пажылыя людзі. Яны гінуць у агні, спрабуючы ўтаймаваць яго, страчваюць нажытую гадамі маёмасць.

Гэта пацвярджаюць шматлікія прыклады з аператыўных зводак МНС. Так, у маі мінулага года ­адзін з жыхароў Валожынскага раёна, наводзячы парадак у доме, вырашыў спаліць непатрэбныя рэчы. Месца для вогнішча выбраў за 5 метраў ад дома і гаспадарчай пабудовы. Апошняя і загарэлася ад іскры. У сакавіку жыхар Карэліцкага раёна выпальваў сухую расліннасць на сваім падвор’і. Калі полымя стала набліжацца да пабудоў, пачаў самастойна яго тушыць. У выніку на пенсіянеры загарэлася адзенне. Суседка выклікала ратаўнікоў. Пацярпелы атрымаў апёкі 30% цела. Таксама летась пры спальванні смецця ў Магілёўскім раёне загінуў пенсіянер 1950 года нараджэння, а пры тушэнні палу травы ў Нараўлянскім раёне ратаўнікі знайшлі абгарэлае цела пенсіянеркі 1935 года нараджэння.

Сёлета першы выпадак сезонных палаў быў зафіксаваны 7 сакавіка ў Смалявіцкім раёне. Там нехта па неасцярожнасці або наўмысна падпаліў мінулагоднюю траву. Далей зводкі МНС папаўнялі аналагічныя выпадкі. 15 сакавіка жыхарка Ганцавіцкага раёна прыбірала свой участак, выпальваючы сухую траву ля дома. Вецер хутка распаўсюдзіў агонь, і ўзнікла пагроза загарання суседняга дома. На дапамогу прыйшлі ратаўнікі. 24 сакавіка з-за неасцярожнага абыходжання з агнём была знішчана сухая расліннасць уздоўж меліярацыйнага канала ў Брэсце. На пажары пацярпеў пенсіянер, які спрабаваў яго патушыць.

Некалькі загаранняў травы і кустарнікаў ліквідаваны з пачатку года і на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У Чашніцкім раёне 27 сакавіка пры выпальванні сухой расліннасці загінула 84-гадовая пенсіянерка. Яна стала другой па ліку ахвярай сёлетніх палаў у рэспубліцы.

Кожнаму, хто бярэ ў рукі запалкі, трэба памятаць, што выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. У адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за гэта, а таксама за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжана адказ­насць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах караецца штрафам да 12 БВ (арт. 16.41 КаАП). А ў выпадку прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць.

Алена Шапавалава



Читайте также:
МЧС Беларуси: Начались палы сухой травы — есть первая жертва (+видео)
Четверо поставчан демонтировали «заброшенную» вышку и продавали ее по частям
МЧС Беларуси представил новый фильм «Не оставляйте детей одних»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.