ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«СДЮШОР-Энергия» (Гомель) — 2:3

Спорт

Драматычная развязка

«Атлант» (Паставы)—«СДЮШАР-Энергія» (Гомель) — 2:3
19 тур. 2:3 (24:26; 25:23; 25:18; 26:28; 7:15)

Як і чакалася, барацьба ў першым фінальным матчы за 7—8-е выніковае месца атрымалася вельмі ўпартай і відовішчнай. Пасля дзвюх гадзін супрацьстаяння лік на табло быў 2:2. Але, як вядома, у валейболе нічыёй не бывае, і перад пятым скарочаным сэтам псіхалагічную перавагу займелі сапернікі.

Перад рашаючымі гульнямі сезона абедзве каманды мелі кадравыя праблемы. У гамяльчан не змаглі згуляць двое лідараў, ігракоў юніёрскай зборнай Беларусі. У пастаўчан атрымалі траўмы на трэніроўках трое валейбалістаў стартавага складу. Аднак вопытны блакіруючы Віталь Варанец, нягледзячы на боль у назе, выйшаў на пляцоўку. На жаль, гуляць у поўную сілу не змог, таму быў заменены. У яго калегі па амплуа Максіма Іванова ўзніклі такія ж праблемы, а нападаючага Мікіту Саўчука выпусцілі толькі на некалькі падач. Гледачам паядынак прынёс шмат задавальнення: упартая барацьба ішла за кожны мяч.

Са стартавым хваляваннем хутчэй справіліся гамяльчане.У «атлантаўцаў» гульня на прыёме была слабаватай, хоць на важнай пазіцыі лібера надзейна гуляў вопытны Андрэй Русак. У першай партыі пастаўчане адыграліся ў безнадзейнай сітуацыі пры ліку 19:24, але яе выйграў сапернік. Барацьба ўспыхнула з новай сілай. У нашых выйшлі на замену і добра згулялі дыяганальны Пётр Марцінкевіч і цэнтральны блакіруючы Аляксандр Каспер.

У цэлым гульня была роўнай. У пастаўчан вызначыліся надзвычай складанымі падачамі Даніла Болгаў і Леанід Лосік. Паступова гульнявая ініцыятыва перайшла да «Атланта», які вельмі моцна правёў трэці сэт і выйшаў наперад.

Сапернік не зламаўся і стаў дамінаваць у чацвёртай партыі. Зноў пастаўчане дагналі апанента (20:23), займелі два матч-болы, але іх не выкарысталі. Акрыленыя гамяльчане ў пятым сэце на куражы вырвалі валявую перамогу.

Супраць дублёраў трэцяга па сіле клуба Беларусі згулялі Варанец (Каспер, Саўчук), Канаш (Марцінкевіч), Аксёненка (к), Болгаў, Казлоўскі, Лосік (Іўчанка) і лібера Русак.

Цяпер нашым неабходна пастарацца адыграцца ў горадзе над Сожам. У Гомелі па падобным сцэнарыі прайшоў першы паядынак за «золата». Фаварыт першынства — мясцовы «Бумпрам» — хоць і выйграў дзве стартавыя партыі, перамогі з лікам 3:2 дабіўся «Газавік-Гомель».

Чэмпіянат у вышэйшай лізе завяршыўся. У эліце на 5-м месцы фінішаваў «Марка-ВДТУ» (Віцебск), за які гуляе пастаўчанін Ягор Артамонаў. Яго каманда ў серыі да трох перамог адолела брэсцкі «Заходні Буг», за які гуляе наш Павел Дзеравянка. На 8-м месцы апынуўся «Барысаў-БДУФК» з таксама нашым земляком Аляксеем Лабуцем.

Уладзімір Шык



Читайте также:
В Поставах стартовал 2-й тур республиканского первенства детско-юношеской волейбольной лиги «Мяч над сеткой»
Поставчане сыграют в чемпионате Беларуси по футболу 2021 года среди команд 2-й лиги (+календарь игр)
10 апреля прошёл очередной этап районной круглогодичной спартакиады — плавание



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.