Хлеборобы ОАО «Новоселки-Лучай» завершают сев ранних яровых культур

Сельское хозяйство

З захаваннем агратэхнічных тэрмінаў завяршаюць сяўбу ранніх яравых культур хлебаробы ААТ «Навасёлкі-Лучай».

У лучайскім аддзяленні на полі за Карпавічамі на трактарах з 6-метровымі сеялкамі працавалі механізатары Юрый Татарчук і Андрэй Врублеўскі.

— Як працуецца? — цікаўлюся ў сейбітаў.

— З пераменным поспехам, — адказваюць. — У сонечныя, цёплыя дні і настрой быў добрым, а захаладала — энтузіязм пачаў знікаць. Нават на раней засеяных гектарах яшчэ не бачна ўсходаў. Начныя замаразкі тармозяць рост раслінак. Тэмпы сяўбы залежаць ад контурнасці палёў: там, дзе ўчасткі вялікія, за дзень засявалі і пад 50 гектараў кожны. На дробнаконтурных — не разгарнуцца, і выпрацоўка толькі 30-35 гектараў. Але і такія палі не павінны пуставаць. На малых участках стараліся ў асноўным Андрэй Жалейка з 3-метровай сеялкай і Аляксандр Федаронак — з 4-метровай.

— У мяне багаты механізатарскі стаж, але каб вясной сеялі са снегам, такога не прыпомню, — працягваў Юрый Татарчук. — Нягледзячы на няўстойлівае надвор’е, пасяўная праходзіць з захаваннем аптымальных агратэхнічных тэрмінаў. Сяўбу ранніх яравых сёння-заўтра завяршым. Я загарнуў у глебу насенне гароху, аўса, на 100 гектарах пасеяў рапс. Андрэй сеяў ячмень, цяпер — пшаніцу. Немалаважную ролю для будучага ўраджаю і тэмпаў сяўбы адыгрывае падрыхтоўка глебы. Сучаснымі агрэгатамі яна апрацоўваецца лепш, старымі — горш.

Зачакаліся цяпла Юрый Татарчук і Андрэй Врублеўскі

Першапраходцы на падрыхтоўцы глебы — Валерый Вайткевіч і Міхаіл Аўсюкевіч з чызялямі, з дыскатарам — Сяргей Гіль. На трактары з культыватарам працуе Яўгеній Грышчанка. Новы МТЗ-3522 і 15-метровую барану сёлета даверылі Руслану Шымко.

Цяпер рыхтуецца глеба пад кукурузу ў старадворскім аддзяленні. Каралева палёў у гаспадарцы зойме 1 000 гектараў. Іх будуць засяваць Уладзімір Праліч, Міхаіл Аўсюкевіч і Юрый Татарчук.

Чакаюць сваёй чаргі землі ў вайцяхоўскай зоне. Глеба там цяжкая, нават невялікі дождж перашкаджае палявым работам. А пасеяць там плануюць яравы рапс.

У ААТ «Навасёлкі-Лучай» перавагу аддаюць азімым культурам. Кожны год яны радуюць багатым ўраджаем. Летась па выніках раённага спаборніцтва гаспадарцы прысуджана 2-е месца па вытворчасці зерня. Сёлета азімыя зерневыя на тых участках, дзе былі пасеяны раней, прый­дзецца ўшчыльняць: восенню снег выпаў на незамерзлую зямлю, і некаторыя раслінкі, набраўшы сілы, папрэлі.

Сяўба — не адзіны клопат хлебаробаў. Ужо па першаму разу падкармілі 2 326 гектараў азімых на зерне і 630 — рапсу. На самаходным распырсквальніку вадкіх удабрэнняў «Раса» вялікі аб’ём работы выканаў Алег Чумакоў. Цвёрдыя ўдабрэнні ўносілі Аляксандр Федаронак, Генадзій Анкудовіч і Уладзімір Скавародка. Славамір Пястун уносіў калійныя пад яравую сяўбу. Па другому разу пачалі падкормліваць рапс. Хутка распачнуць хімпраполку пасеваў. Гаспадарка набыла новы 24-метровы апырсквальнік. Як толькі ён паступіць, яго давераць Алегу Чумакову.

Шмат увагі ў гаспадарцы ­ўдзяляецца кармавой базе. Значныя плошчы адведзены пад аднагадовыя травы. У якасці эксперыменту сёлета будуць сеяць аднагадовы райграс.

— Насенне большасці культур — уласнай вытворчасці, — расказвала галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай» Алена Касцюк. — І яно элітных сартоў. Закупілі суперэлітны авёс, некалькі новых сартоў кукурузы як на насенне, так і на корм.

Новая сучасная тэхніка, элітнае насенне, наяўнасць неабходных удабрэнняў — гэта складальнікі добрага ўраджаю. А яшчэ — працавітыя, адказныя людзі, якія сеюць у аптымальныя тэрміны, захоўваюць усе тэхналагічныя працэсы. А вось надвор’е хлебаробаў выпрабоўвае.

Юрый Татарчук і Андрэй Врублеўскі селі ў кабіны трактароў, апусцілі сеялкі і рушылі наперад. А з неба пасыпаўся густы снег, які шчыльна пакрываў роўныя рады пшаніцы.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
2.500 гектаров засеют льном работники Поставского льнозавода
Посевная-2021. Сельхозработы в ОАО «Знамя Победы-агро»
Министр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси Иван Крупко посетил Поставщину



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.