Хлеборобы сельхозпредприятия «Дуниловичи-агро» каждый год первыми начинают сев

Сельское хозяйство

Сонца засвяціла – палі абудзіла

У суботу надвор’е радавала сонцам і цяплом. Разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзіем Лютынскім і яго намеснікам Таццянай Андрэевай накіроўваемся на сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра».

— Хлебаробы гэтай гаспадаркі кожны год першымі пачынаюць сяўбу яравых зерневых на сяргеевіцкіх землях, — гаварыў Генадзій Лютынскі. — Яны там пясчаныя, і нават снег з дажджом не перашкаджаюць работам. Нягледзячы на капрызы надвор’я, дунілавіцкія сеяльшчыкі завяршылі там сяўбу і пераехалі на іншыя ўчасткі. План сяўбы зерневых ўжо выкананы практычна на 70%.

У полі Андрэй Сарапененка з механізатарамі Дзмітрыем Лысёнкам і Аляксандрам Ханяўкам

На полі пры дарозе з Ажун на Дунілавічы працуюць два энерганасычаныя трактары. Тут сустракаем і кіраўніка гаспадаркі Андрэя Сарапененку.

— Дзякуючы дапамозе малочнага завода, асабістай зацікаўленасці яго дырэктара Канстанціна Гайлеўскага пасяўная ў нас ідзе нядрэннымі тэмпамі, — гаварыў Андрэй Сарапененка. — На падрыхтоўцы глебы на новым трактары «Беларус-3522» з 7-метровымі дыскамі рупіцца механізатар завода Аляксандр Ханяўка. Нам ён дапамагаў і на іншых работах. Задаволены яго стараннем. Следам з 6-метровым дыскатарам едзе Дзмітрый Лысёнак. На некаторых участках, каб добра апрацаваць глебу, аднаго следу мала, прыходзіцца рабіць два заходы.

Сеяльшчык Эдуард Рагіня

На полі, якое гатова прыняць насенне, яго на 6-метровай сеялцы загортвае ў глебу Эдуард Рагіня — спрактыкаваны механізатар, вопытны сейбіт. За дзень засявае да 30 гектараў. Трактару і сеялцы, на якіх ён працуе, больш за 10 гадоў. Зімой тэхніку заўсёды дасканала рамантуе, таму ў полі яна не падводзіць.

На раскачцы вадкіх мінеральных удабрэнняў Генадзій Татун, Дзмітрый Якімовіч і Сяргей Шчасны

— Сёння ўключыцца ў сяўбу яшчэ адзін з найлепшых нашых механізатараў Аляксандр Парневіч, — працягваў Андрэй Сарапененка. — У яго 3-метровая сеялка. Работы наперадзе шмат: згодна з планам, трэба засеяць 400 гектараў зерневымі, 180 — зернебабовымі, 450 — кукурузай і 200 — рапсам.

Рупіцца на «Дзвіне» Дзмітрый Жалянцоў

Далей наш маршрут пралёг на СП «Ляхаўшчына-агра». На полі перад Ласіцай на «Дзвіне» з 20-метровым апырсквальнікам падкормліваў азімыя каасам Дзмітрый Жалянцоў. Устаноўку на шырокіх колах у поле даставіў Дзмітрый Якімовіч. Сяргей Счасны з бочкі трактара Генадзія Татуна закачваў вадкія мінеральныя ўдабрэнні ў апырсквальнік «Мікасан».

— Пасевы перазімавалі па-роз­наму, — гаварылі механізатары. — Там, дзе пасеялі раней, — слабейшыя, а дзе пазней — ужо пачынаюць зелянець. Спадзяёмся, што пасля таго як атрымаюць дозу падкормкі, выправяцца і восенню парадуюць ураджаем.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Скоро в поле. Готовы ли к посевной хлеборобы Поставского района?
В Поставском районе стартовала посевная кампания
Оператор по уходу за телятами на откорме из «Камайского-агро» Дмитрий Чухайда добивается высоких показателей в работе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.