Интервью. Что сделано в Поставах за время осуществления госпрограммы «Культура Беларуси»?

Культура

Праведзена вялікая работа

На працягу 2016—2020 гадоў у рэспубліцы ажыццяўлялася Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі». Пра тое, што зроблена за гэты час на Пастаўшчыне, і планы на будучыню карэспандэнт «ПК» гутарыць з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірынай ЛОЙКАЙ.

— Ірына Францаўна, якія задачы былі пастаўлены дзяржпраграмай перад работнікамі культуры ў мінулай пяцігодцы і як яны вырашаліся ў нашым раёне?

— Асноўнымі задачамі было стварыць умовы для эфектыўнага функцыянавання сеткі арганізацый культуры, захаваць гістарычную памяць беларускага народа, яго нацыянальна-культурную самабытнасць і традыцыі, актыўна ўцягваць грамадзян Беларусі ў культурнае жыццё краіны. Усё гэта мы змаглі рэалізаваць. Пастаўшчына можа ганарыцца разнастайнасцю і самабытнасцю сваёй культурнай прасторы. Сёння ў раёне працуюць 21 бібліятэка, 18 клубных устаноў, музей і 3 школы мастацтваў. З іх сваю дзейнасць на сяле ажыццяўляюць 18 бібліятэк, 15 клубных устаноў, дзіцячая школа мастацтваў і 2 філіялы ДШМ.

На жаль, як і іншыя сферы, наша не пазбегла аптымізацыі, і ў параўнанні з 2016 годам сетка ўстаноў культуры скарацілася на 9 аб’ектаў: закрыта 6 бібліятэк і 3 клубы. Пры гэтым мы выконваем нарматывы сацыяльных стандартаў. На тэрыторыі ўсіх аграгарадкоў працуюць клубныя ўстановы і бібліятэкі, у пяці аграгарадках — дзіцячыя школы мастацтваў і іх філіялы. Пры ўстаноўленым нарматыве расходаў на сферу культуры ў памеры 1,5 базавай велічыні на аднаго чалавека за кошт бюджэтнага фінансавання выкананне па раёне складае 1,85 базавай.

— Якую работу право­дзяць установы культуры з насельніцтвам?

— Развіццю і павышэнню культурнага ўзроўню жыхароў раёна садзейнічаюць 172 калектывы мастацкай творчасці, 99 з якіх створаны і працуюць для дзяцей. Для арганізацыі вольнага часу сельскага насельніцтва пры клубных установах дзейнічаюць 104 фарміраванні, у тым ліку 59 — для дзяцей. У іх па розных жанравых напрамках займаюцца 1 033 чалавекі. Творчыя калектывы — нязменныя ўдзельнікі гарадскіх і раённых мерапрыемстваў: канцэртаў да дзяржаўных і прафесійных свят, конкурсаў, фестываляў, народных свят, сельскагаспадарчых кірмашоў і інш.

Значную работу праводзяць бібліятэкі. За мінулы год яны абслужылі амаль 12 тысяч чытачоў. Бібліятэкары арганізуюць сустрэчы з пісьменнікамі і краязнаўцамі, знаёмячы чытачоў з іх творчасцю, ладзяць паэтычныя вечары, прэзентацыі новых кніг, патрыятычныя ўрокі і гістарычныя гадзіны. У апошні час актыўна працуюць у сетцы Інтэрнэт: ствараюць віртуальныя праекты, выставы і прэзентацыі, інтэрактыўныя крыжаванкі і віктарыны, экскурсіі і падарожжы. Пры бібліятэках дзейнічаюць 13 аматарскіх аб’яднанняў, 10 з іх — у сельскай мясцовасці.

Мінулы год быў для нас няпростым. Эпідэмія каранавіруса прымусіла шукаць новыя формы навучання і правядзення мерапрыемстваў, абмежавала магчымасці выезду за межы раёна. Тым не менш навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і ўдзельнікі творчых фарміраванняў Пастаўшчыны змаглі прыняць удзел у 13 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсах і фестывалях і заваявалі больш за 40 дыпломаў.

— Летась некаторыя ўстановы культуры актыўна займаліся рамонтам. А што зроблена ў гэтым плане за апошнія 5 гадоў?

— Даволі шмат. Адрамантаваны фасады будынкаў раённай і дзіцячай бібліятэк, музея, гарадскога амфітэатра. Добраўпарадкаваны тэрыторыі дзіцячых школ мастацтваў імя А. Ромера і А. Тызенгаўза і раённага Дома культуры. Выкананы рамонты дахаў шэрага сельскіх клубных устаноў, сістэм ацяплення ў кінавідэазале, Дунілавіцкім і Юнькаўскім СДК. У апошнім таксама адрамантаваны водаправод і абсталяваны санітарныя пакоі. У рамках мерапрыемстваў абласной праграмы па энергазберажэнні рэканструявана кацельня з устаноўкай энергаэфектыўнага катла ў Варапаеўскай ДШМ, праве­дзена тэрмарэнавацыя вонкавых сцен будынка Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза і падключана да цэнтральнага газаправода канцэртная зала гэтай школы. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту набыта 2 піяніна для варапаеўскай і пастаўскай школ мастацтваў.

— Нядаўна ў краіне прынялі Дзяржаўную праграму «Культура Беларусі» на 2021—2025 гады. Што плануецца зрабіць у нашым раёне ў яе рамках?

— Мы прадоўжым рамонт аб’ектаў інфраструктуры сферы культуры, у тым ліку помнікаў архітэктуры, абнаўленне і мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы сваіх арганізацый. Таксама будзем фарміраваць лічбавы культурны кантэнт: ствараць электронныя каталогі гісторыка-культурных і прыродных помнікаў Беларусі, пераводзіць у лічбавы фармат фонды музеяў, бібліятэк, інфармацыю па аб’ектах нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Адным словам, планы вялікія.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
На открытии своей выставки мастер Ольга Гукова провела мастер-класс по созданию маляванки
2 диплома лауреата привезла «Славия» с VII Международного фестиваля-конкурса «Новые вершины»
Чувству любви во всех его проявлениях посвятили свой концерт воропаевские школьники



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.