Итоги акции «Дом без насилия!»: «пьяные» семейные истории поставчан

Безопасность

Уся справа ў п’янстве

З 5 па 9 красавіка на Пастаўшчыне праходзіла рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля!», накіраваная на спыненне фізічнага і псіхалагічнага гвалту ў сем’ях. Адным з яе мерапрыемстваў было наведванне супрацоўнікамі органаў унутраных спраў па месцы жыхарства асоб, якія здзяйсняюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін і з-за гэтага знаходзяцца на ўліку ў міліцыі.

У аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі зараз на ўліку 28 сямейных дэбашыраў. 17 з іх пражываюць у горадзе. Да некаторых я завітала ў мінулы аўторак разам з участковымі інспектарамі Сяргеем Цвятковым і Дзмітрыем Турковым.

Першы адрас — вуліца Ф. Скарыны. Тут жывуць 70-гадовы пенсіянер І. і яго былая жонка. Ужо 3 гады яны ў разводзе. Мужчына любіць выпіць, з-за чаго ў сям’і ўзнікаюць скандалы. Па заяве жонкі І. пазбавілі дзеяздольнасці, і цяпер жанчына атрымлівае яго пенсію. За яе купляе прадукты, гатуе для былога мужа, частку грошай аддае яму.

— У мінулы раз дала яму грошай. Ён з сябрам прапіў іх, прыйшоў дамоў ніякі. Праспаўся, а ноччу стаў шукаць свае грошы. Крычаў, уварваўся да мяне ў спальню, кідаўся душыць. Была вымушана выклікаць міліцыю, — расказвала гаспадыня.

І. выносілі ахоўнае прад­пісанне, а жонцы прапаноўвалі яго адсяліць. Але тая адмовілася, маўляў, куды адселіш, ды і сорамна: столькі гадоў пражылі разам.

— Я вырашыла цярпець і маўчаць, — працягвала жанчына. — Стараюся пазбягаць сутычак, бо, як толькі адкрыю рот, ён абавязкова знойдзе слова, за якое можна зачапіцца. І пайшла нецэнзурная лаянка і іншае…

Такая тактыка дапамагае падтрымліваць больш-менш мірнае суіснаванне. Тым не менш участковыя нагадалі гаспадару пра недапушчальнасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у адрас былой жонкі.

Пераязджаем на Паркавую, дзе пражывае 72-гадовая пенсіянерка з 39-гадовым сынам, таксама аматарам спіртнога. Раней мужчына быў жанаты і жыў асобна. Але пасля разводу пасяліўся ў маці, з якой перыядычна сварыўся. У апошні час усё быццам бы спакойна: заяў у міліцыю ад пенсіянеркі не паступае.

Зайшоўшы ў хату, участковы Сяргей Цвяткоў адразу пацікавіўся ў гаспадыні абстаноўкай у сям’і. На што тая адказала: сын афіцыйна не працуе, грошы зарабляе на халтурках, па-ранейшаму выпівае, але больш не скандаліць. Сам мужчына, які быў дома цвярозы, патлумачыў былыя паводзіны цяжкім псіхалагічным станам пасля расставання з жонкай. Пры гэтым заўважыў:

— Я цалкам прызнаю, што быў вінаваты: крычаў на маці, абражаў яе. Так рабіць нельга. Маці — гэта святое.

— Памятайце пра адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў у адносінах да блізкіх. Не злоўжывайце алкаголем, не звязвайцеся з асобамі, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця, — папярэдзіў яго ўчастковы.

Аналагічная сітуацыя ў сям’і 36-гадовага К. з вуліцы Кастрычніцкай, які таксама пражывае з маці і пакутуе ад алкагалізму. За скандалы з ёй прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Перахварэўшы на каранавірус, не п’е ўжо больш за месяц. І ў сям’і ўсталяваліся мір і згода.

А вось 81-гадовай жыхарцы вуліцы Савецкай спакойна жыць не дае 50-гадовая дачка. Яна змяніла некалькі месцаў работы і адусюль звальнялася з-за цеснага сяброўства з «зялёным змеем». А застаўшыся без грошай, патрабавала іх на спіртное ў маці. Зараз дачка хоць і не працуе, але не п’е. Жыве асобна, па Кастрычніцкай, дзе трымае невялікую гаспадарку, садзіць агарод. Кожны дзень прыходзіць да маці, якая перанесла інсульт, гатуе ёй, прыбірае ў хаце.

— Калі дачка зноў пачне сварыцца з вамі і патрабаваць грошай — абавязкова тэлефануйце на нумар 102 або ўчастковаму. Бу­дзем аказваць дапамогу, — звярнуліся госці ў пагонах да старой. А тая ў сваю чаргу папрасіла іх падабраць дачцэ якую-небудзь работу.

Жыхара вуліцы Азёрнай Б. мы не засталі дома: быў на працы. Патэлефанаваўшы яму на мабільны, Дзмітрый Туркоў папярэдзіў, што зойдзе вечарам. А тым часам вырашыў пад’ехаць на работу да жонкі Б. і пагута­рыць з ёй. Жанчына таксама знаходзіцца на ўліку ў райаддзеле міліцыі, але як абавязаная асоба, пазбаўленая бацькоўскіх правоў у адносінах да чацвярых дзяцей, двое з якіх — непаўналетнія. Прычына пазбаўлення — злоўжыванне спіртным. Любіць прыкласціся да чаркі і муж. А выпіўшы, пачынае раўнаваць жонку, якая ў запоі можа па некалькі дзён не прыходзіць дамоў. Такія сцэны рэўнасці не раз заканчваліся сінякамі і страсеннем мазгоў, пасля чаго жанчына лячылася ў бальніцы. Цяпер яна закадзіравалася, і абстаноўка ў сям’і нармалізавалася.

— Паколькі вы з’яўляецеся абавязанай асобай, не забывайце пра крымінальную адказнасць за прагулы работы без уважлівых прычын. Не піце, не здзяйсняйце адміністрацыйных правапарушэнняў, вядзіце законапаслухмяны лад жыцця, старайцеся пазбягаць канфліктаў у сям’і, — параіў участковы жанчыне.

…На мінулым тыдні ўсе грамадзяне, якія знахо­дзяцца на ўліку за здзяй­сненне злачынстваў і пра­­вапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін і якім аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні, былі запрошаны на пасяджэнні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Яны прайшлі як у горадзе, так і на сяле. На пасяджэннях з названымі асобамі яшчэ раз правялі прафілактычныя гутаркі, разгледзелі варыянты іх працаўладкавання і лячэння ад алкагалізму.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Горит не только трава… Опасность и последствия весенних палов
Сегодня — День войск противовоздушной обороны. 1-й радиотехнический центр — на страже неба
Дуниловичане — снова лучшие! В Поставах прошёл районный конкурс юных инспекторов дорожного движения



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.