Юные поставские баянисты выступили на масштабных музыкальных конкурсах

Культура

Праявілі сябе баяністы

Сёлетняя вясна стала багатай на падзеі для юных баяністаў Пастаўшчыны. Яны тройчы выступілі на маштабных музычных мерапрыемствах, добра заявіўшы пра сябе.

Напрыканцы сакавіка навучэнцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза ўдзельнічалі ў міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Музыкі святло—2021». Штогод ён збірае ў Мінску таленавітых музыкантаў з усёй Беларусі і краін блізкага замежжа. Як і ў мінулым годзе, на конкурс адправіўся ансамбль юных пастаўскіх баяністаў «Радуга-Вясёлка». Журы адзначыла іх выступленне дыпломам ІІ ступені.

Святлана Пусько са Святаславам Стрыльцом

— Летась у сваёй намінацыі мы былі трэцімі, таму можна казаць пра невялікі, але прагрэс, — адзначыла кіраўнік ансамбля «Радуга-Вясёлка», настаўнік Пастаўскай ДШМ па класе баяна Святлана Пусько. — У калектыве за апошні год істотна памяняўся склад і рэпертуар. Вопытных выступоўцаў, якія летась выпусціліся са школы, замянілі малодшыя школьнікі. Радуе, што яны не разгубіліся перад надзвычай прадстаўнічым журы і паказалі ўсё, на што здольныя.

Адзін з удзельнікаў ансамбля — 10-гадовы Святаслаў Стрылец — сёлета ўпершыню паспрабаваў свае сілы ў адборачным туры ІХ Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча. Пры высокай канкурэнцыі ён прайшоў занальны тур у Наваполацку, добра выступіў і ў Віцебску. Адну з чатырох пуцё­вак на «рэспубліку» ён, на жаль, не атрымаў. Але вынік можна лічыць удалым. Набыты вопыт абавязкова дапаможа яму на наступных сур’ёзных музычных стартах.

Юныя пастаўскія баяністы, а таксама ансамбль акардэаністаў «Радуга» Варапаеўскай школы мастацтваў імя І. Сушко ўдзельнічалі і ў браслаўскім фестывалі «Баян FEST». Ён напрыканцы сака­віка сабраў на адной сцэне таленавітых навучэнцаў з Браслаўшчыны, Міёршчыны, Глыбоччыны і Пастаўшчыны.

Наперадзе ў нашых баяністаў нямала конкурсаў і фестываляў. Запрашэнні да ўдзелу яны атрымалі і пасля нядаўніх паспяховых выступленняў у Мінску і Браславе. Што ж, чакаем новых прыемных навін!

Іна Сняжкова. Фота аўтара і з архіва Святланы Пусько



Читайте также:
Чувству любви во всех его проявлениях посвятили свой концерт воропаевские школьники
Интервью. Что сделано в Поставах за время осуществления госпрограммы «Культура Беларуси»?
Фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдет в Поставах 11—13 июня



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.