Как в Поставской детской библиотеке им. В. Дубовки прошла неделя детской и юношеской книги?

Культура

З кніжкай – у свет ведаў і чараўніцтва

З 19 па 25 красавіка ў Пастаўскай дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі.

Яго адкрыццё адбылося ў бібліятэцы СШ №1 у панядзелак. Там сабраліся навучэнцы 4-х класаў на ранішнік «Прыгоды ў Кніжным каралеўстве».

У аўторак бібліятэкары запрасілі да сябе навучэнцаў СШ №2. Для іх была арганізавана пазнавальна-конкурсная праграма «Смачна есці!». Мерапрыемства праходзіла на беларускай мове і было прысвечана нацыянальнай кухні і ўсяму, што звязана ядой.

У сераду гасцямі бібліятэкі сталі 8-класнікі другой школы. У гэты дзень узгадалі аварыю на Чарнобыльскай АЭС, з часу якой мінула 35 гадоў.

Чацвер быў прысвечаны пісьменніку-юбіляру Аляксандру Волкаву, аўтару «Чараўніка Ізумруднага горада». На падставе гэтай кнігі работнікі бібліятэкі падрыхтавалі лялечнае прадстаўленне «Па дарозе з жоўтай цэглы» для пачаткоўцаў першай гарадской школы.

Паколькі пятніца цяпер — выхадны дзень у бібліятэцы, тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прадоўжыўся ў суботу. Для наведвальнікаў быў арганізаваны адкрыты прагляд кніг «У свет ведаў — з беларускай энцыклапедыяй». Бібліятэкары выставілі ўсе энцыклапедыі айчынных выдавецтваў, якія ёсць у фондзе, каб кожны, хто прыходзіў ва ўстанову, мог азнаёміцца з імі і ўзяць з сабой пачытаць. Гэта экспазіцыя працавала і ў нядзелю.

— Праводзячы тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, мы ставім за мэту далучыць дзяцей да чытання, прывіць ім мастацкі густ, каб чыталі якасную літаратуру, — гаварыла загадчыца ўстановы культуры Марына Іванова. — Таксама хочацца, каб падлеткі часцей заходзілі ў бібліятэку, ведалі, што тут ладзяцца цікавыя мерапрыемствы і ёсць шмат добрых кніг, з дапамогай якіх можна падарожнічаць па розных краінах і кантынентах, не выходзячы з дому. Нашы дзверы адчынены для ўсіх, і мы рады кожнаму чытачу.

Алена Шапавалава



Читайте также:
На занятии экологического клуба «Экоша» воропаевские ребята узнали о птицах Беларуси
Главными героями мероприятия «Руки, творящие чудеса» стали талантливые люди Поставщины
Евгения Светикова из д. Мольдевичи поделилась рецептом пасхальных куличей (+2 видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.