Какие услуги предлагает населению социальная служба? Как обратиться за помощью?

Общество

З прыходам цяпла заварушыліся гаспадары прысядзібных участкаў: рыхляць глебу ў кветніках, у цяпліцах сеюць пакрыху радыску, капусту, садзяць цыбулю, рыхтуюць насенне бульбы і іншай агародніны. Неўзабаве работы ў агародзе будзе шмат. Многім грамадзянам з узростам становіцца ўсё цяжэй апраца­ваць нават невялікі ўчастак. Такім на дапамогу, як і ў мінулыя гады, прыйдзе сацыяльная служба. Работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва апрацоўвае прысядзібныя ўчасткі мотаблокам.

Фота з архіва «ПК»

— Асноўная задача аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН — пастаяннае або часовае аказанне сацыяльна-бытавых паслуг непрацаздольным грамадзянам, якія могуць сябе абслугоўваць часткова, — расказвала яго загадчык Іна Ягела. — Непраца­здольным грамадзянам і інвалідам, якія не знаходзяцца на пастаянным абслугоўванні, аказваем платныя паслугі аднаразовага характару. Вясной найбольш запатрабаваная дапамога па апрацоўцы прысядзібных участкаў. Многія просяць навесці парадак у кватэры ці доме. Нашы работнікі мыюць вокны, прыбіраюць у памяшканнях, на прыдамавых тэрыторыях. Дапамагаем і ў добраўпарадкаванні могілак. Пойдзе ў рост трава — будзем абкошваць двары трымерам. Аказваем рамонтна-будаўнічыя паслугі, пілуем, шчапаем, складваем дровы, перавозім грузы. Працуе сацыяльнае таксі, якое даставіць пажылых грамадзян, інвалідаў да месца назначэння як у горадзе, так і ў раёне. Ёсць у нас цырульнік. З прыходам цяпла ў яго таксама прыбавілася работы.

Калі маеце патрэбу ў дапамозе сацыяльнай службы, звяртайцеся:

  • у г. Паставы: вул. Савецкая, 3, тэл.: 2-06-40, 2-06-50;
  • у г.п. Варапаева: вул. Ленінская, 127, тэл. 2-40-66;
  • у г.п. Лынтупы: вул. Красільнікава, 2, тэл. 2-02-31.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
Поставчанка Инна Плешавеня принимает участие в ежегодной акции «30 дней на велосипеде»
Социальные работники и сиделки прошли обучение по уходу за лежачими больными
Родные сестры Феофания Чернявская и Ирина Кишко — бывшие малолетние узники концлагерей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.