Магазин ProЗапас открылся в Поставах и приглашает за покупками (+видео)

Главное Общество

Магазін пад назвай ProЗапас адкрыўся ў мінулую пятніцу ў райцэнтры ў будынку былога ўніверсама «Цэнтральны».

Памяшканне змянілася непазнавальна. Закуплена і ўстаноўлена новае гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне: халадзільныя вітрыны, прысценныя шафы і іншае. Па-сучаснаму аформленая рэклама, палетная выкладка тавару. Адным словам, створаны выдатныя ўмовы для захоўвання тавару, работы прадаўцоў і зручнасці пакупнікоў.


— Пастаўскія кааператары працуюць у вельмі жорсткіх умовах у сувязі з вялікай канкурэнцыяй. Таму і было прынята рашэнне аб адкрыцці магазіна «Пра запас», — расказвала дырэктар Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Ганна Сянько. — Ён аформлены ў новым фармаце як тэхналагічна, так і эстэтычна. Прычым пераабсталяваннем займаліся ўласнымі сіламі. Працавалі ўсе — ад будаўнікоў да спецыялістаў. Калегіяльна распрацоўвалі дызайн памяшкання. Прыцягальнасць магазіна ў тым, што тут прымяняюцца паніжаныя гандлёвыя надбаўкі, а таксама прадугле­джаны 3-працэнтныя скідкі, калі пакупнік набывае не менш за тры адзінкі аднаго тавару, скажам, трох пакетаў цукру, круп, мукі і інш. Адсюль і назва «Пра запас».

Урачыстым атрымалася адкрыццё магазіна. Да гэтай па­дзеі старшыня прафкама філіяла Людміла Касцюкова нават верш напісала, а вядучы бухгалтар Алёна Дзеравянка яго прачытала. Сімвалічную стужку на ўваходзе перарэзалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, намеснік старшыні праўлення аблспажыўтаварыства Андрэй Козік і дырэктар філіяла Ганна Сянько. Затым яна звярнулася з прывітальным словам да пакупнікоў, якіх шмат сабралася ў гандлёвай зале. Дадало настрою музычнае суправаджэнне. Людміла Бразоўская не толькі грала на баяне, але і спявала. А пакупнікі пад запальныя мелодыі прыглядваліся да тавару і набывалі патрэбны. Мнагалюдна было ля дэгустацыйнага стала, дзе кожнаму ахвотнаму прапаноўвалася пакаштаваць прадукцыю вытворчасці філіяла. Дарэчы, у магазіне заўсёды шырокі яе асартымент. А вось садавінай і агароднінай «Пра запас» не гандлюе. Яе прапануе суседні магазін «Колибри».

У панядзелак я пазваніла намесніку дырэктара філіяла па гандлі Кацярыне Аўгусціновіч і пацікавілася, наколькі прадукцыйна папрацаваў калектыў абноўленага магазіна ў выхадныя. І атрымала больш чым пераканаўчы адказ: «Тавараабарот у два разы вышэйшы, чым быў у адпаведныя дні да гэтага».

Фаіна Касаткіна
Фота і відэа Наталлі Налей



Читайте также:
В Поставах активизировались работы по благоустройству. Что изменится?
Где и почём в Поставах можно сдать ненужную бытовую технику, макулатуру, пластик?
Фоторепортаж: Как в Поставах проходил республиканский субботник



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.