Министр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси Иван Крупко посетил Поставщину

Важное Сельское хозяйство

Ацаніў станоўча

У пятніцу Пастаўшчыну з рабочай паездкай наведаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко.

Спачатку разам з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Барысам Яфрэмавым у суправаджэнні старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка ён пабываў на будаўнічай пляцоўцы ААТ «Камайскі-агра», дзе вядзецца перапрафіляванне былога свінарэпрадуктара ў малочнатаварны комплекс на 1 000 кароў і 400 цялушак для ўзнаўлення статка. Затым азнаёміўся з ходам пасяўной у гэтай гаспадарцы, пагутарыў з яе кіраўніком Уладзіславам Шаршнёвым.

Наступным прыпынкам стала новая ферма з сучаснай даільнай залай у ААТ «Хацілы-агра». Дырэктар сельгаспрадпрыемства Вячаслаў Крыштафовіч расказаў пра перавагі беспрывязнога ўтрымання жывёлы, выдаткі на будаўніцтва да­дзенай фермы, вытворчасць і рэалізацыю малака і паведаміў, што ў планах гаспадаркі ўзвя­дзенне яшчэ адной аналагічнай фермы. Сёлета павінен быць гатовы яе праект. А на наступны год аб’ект уключаць у праграму мадэрнізацыі малочнай жывёлагадоўлі вобласці. Міністр паабяцаў аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі задуманага.

Пра новую ферму ў ААТ «Хацілы-агра» міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Івану Крупко, намесніку старшыні Віцебскага аблвыканкама Барысу Яфрэмаву і старшыні райвыканкама Сяргею Чэпіку расказвае дырэктар гаспадаркі Вячаслаў Крыштафовіч

Новая ферма дазволіць палепшыць умовы ўтрымання кароў і маладняку, а таксама ўмовы працы аператараў машыннага даення, у разы павысіць надоі, знізіць сабекошт прадукцыі. У перавазе новай фермы з  сучаснай даільнай залай хацілаўцы пераканаліся літаральна за некалькі месяцаў яе функцыянавання. Сярэдні надой па ёй за тры месяцы бягучага года склаў больш за 2 500 кілаграмаў, што амаль на 1 200 кг больш, чым, напрыклад, на старых фермах у Целяках, Хацілах.

З Пастаўшчыны Іван Крупко накіраваўся ў Браслаўскі раён. Па дарозе спыніўся каля тэхнікі ААТ «Хацілы-агра», «Кураполле-агра», ільнозавода, на палях якіх вялася апрацоўка глебы, вывазка арганікі, сяўба яравых і льну. Дырэктар ільнозавода Іван Машлякевіч расказаў пра маючую адбыцца на прадпрыемстве мадэрнізацыю абсталявання, на якую з абласнога бюджэту вы­дзелена 1 млн 800 тыс. руб.

Міністр адзначыў, што пасяўная ў наведаных ім гаспадарках ідзе рытмічна, захоўваюцца тэхналагічныя працэсы, аграрыі разумеюць важнасць пасяўной кампаніі і настроены на прадукцыйную працу. Ён ацаніў гаспадарчы падыход кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў да вырашэння надзённых і перспектыўных пытанняў, даў высокую ацэнку рабоце раённай улады, асабіста старшыні  райвыканкама Сяргея Чэпіка.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
1000 гектаров земли Браславского района переданы в пользование ОАО «Курополье-агро»
2.500 гектаров засеют льном работники Поставского льнозавода
Посевная-2021. Сельхозработы в ОАО «Знамя Победы-агро»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.