Мяч над сеткой. За право выйти в финал соревновались мальчики и девочки 2009 года рождения

Спорт

У красавіку ў Паставах праходзіў ІІ тур рэспубліканскага першынства дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі «Мяч над сеткай». Спачатку за права выйсці ў фінал спаборнічалі юнакі 2009 года нараджэння і маладзейшыя, а потым і дзяўчынкі такога ж узросту.

У хлопчыкаў 2009 года нараджэння з усёй Беларусі заяўлена 5 каманд. Яны і сустрэліся ў нашым райцэнтры 8—10 красавіка. Па выніках ІІ тура найбольш рэзультатыўнай аказалася гульня выхаванцаў Цэнтра алімпійскага рэзерву г. Жлобіна — 4 перамогі і 12 ачкоў. На 2-м месцы валейбалісты СДЮШАР ВК «Мінск», на 3-м — СДЮШАР «Энергія» (Гомель). Пастаўчане сталі чацвёртымі. Не ўсміхнулася ўдача камандзе АСДЮШАР імя А. Сапегі (Гродна). Яна адзіная, хто не трапіў і ў фінал чатырох. Ён адбудзецца 22—23 мая ў Жлобіне.

— Сёлета ўпершыню ў валейбольнай лізе гуляла каманда нашых дзяўчынак, — паведаміў дырэктар Пастаўскай ДЮСШ Павел Вавінскі. — Там канкурэнцыя была больш жорсткай — на медалі прэтэндавалі 12 каманд з усёй краіны. Іх падзялілі на тры падгрупы. У нашай апынуліся валейбалісткі са Шклова, Гродна і Салігорска. З імі і згулялі пастаўчанкі 14 і 15 красавіка.

У нашай падгрупе перамагла каманда АСДЮШАР імя А. Сапегі (Гродна). «Серабро» ў выхаванак ЦАР г. Жлобіна, «бронза» — у ДЮСШ г. Паставы. На 4-м месцы ДЮСШ «Шахцёр» (Салігорск). У фінал першынства, у якім згуляюць 6 найлепшых каманд, пастаўчанкі не прайшлі і будуць змагацца за выніковае 7-е альбо 8-е месца.

Штогод арганізатарамі спаборніцтва «Мяч над сеткай» выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму краіны і Беларуская федэрацыя валейбола.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
В Поставах стартовал 2-й тур республиканского первенства детско-юношеской волейбольной лиги «Мяч над сеткой»
Поставчане сыграют в чемпионате Беларуси по футболу 2021 года среди команд 2-й лиги (+календарь игр)
10 апреля прошёл очередной этап районной круглогодичной спартакиады — плавание



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.