На прямую телефонную линию председателя райисполкома Сергея Чепика обратилось 5 человек

Местная власть

На сувязі – кіраўнік раёна

Тыдзень таму старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік праводзіў прамую тэлефонную лінію. З пытаннямі да яго звярнуліся 5 чалавек.

Адна жанчына прасіла пасадзейнічаць ёй у працаўладкаванні. Пасля закрыцця свінакомплексу ў Камаях яна засталася без работы. Сяргей Васільевіч даў даручэнне кіраўніку мясцовай гаспадаркі Уладзіславу Шаршнёву падшукаць для яе вакансію. І патлумачыў, што сёння ў АПК раёна працоўных рук не хапае, у тым ліку і ў «Камайскім-агра», таму праблем з працаўладкаваннем няма, было б толькі жаданне самога чалавека.

Па выніках яшчэ аднаго званка даручэнне разабрацца ў сітуацыі атрымалі намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі і начальнік Пастаўскай райветстанцыі Андрэй Мастяніца. Заяўніца скардзілася на работу ветэрынарнай аптэкі, яе не задавальняе небагаты асартымент лекавых сродкаў у ёй і высокі кошт на іх.

Узяты на кантроль зварот пастаўчанкі, якой не падабаецца стан міні-рынку ў 5-м гарадку. У прыватнасці, жанчына прапануе замяніць там бардзюры і паста­віць дадатковыя лаўкі для прадаўцоў. На яе думку, так будзе не толькі больш зручна для людзей, але і надасць прывабны выгляд гэтай гандлёвай пляцоўцы. Канчатковае рашэнне пра канкрэтны аб’ём работ на «хітрушцы» і тэрміны іх выканання пакуль не прынята, але, па словах дырэктара УП ЖКГ Фёдара Тананы, у ходзе добраўпарадкавання райцэнтра камунальнікі абавязкова сюды прыйдуць.

Адразу два чалавекі патэлефанавалі ў гэты дзень кіраўніку раёна, каб даведацца пра лёс дзённага стацыянара ў паліклініцы Пастаўскай ЦРБ. Яны хваляваліся, што ён больш не адкрыецца, і для іх гэта сапраўдная праблема, паколькі прывыклі рэгулярна там лячыцца. «Стацыянар закрылі ў сувязі са складанай эпідсітуацыяй, — тлумачыў пазней старшыня райвыканкама. — І рашэнне пра аднаўленне яго работы цалкам знаходзіцца ў кампетэнцыі медыкаў». На гэтым тыдні стала вядома, што дзённы стацыянар у Паставах ужо ў самым хуткім часе пачне працаваць, пра што газета абавязкова паведаміць дадаткова і больш падрабязна.

Людміла Зелянкевіч



Читайте также:
Депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Павел Сильчёнок рассказал о своей деятельности
Депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Павел Сильченок провел личный прием в Поставах
Чего достигла Поставщина за пятилетие, а что не удалось осуществить?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.