На занятии экологического клуба «Экоша» воропаевские ребята узнали о птицах Беларуси

Культура

Насычана і рознабакова

У Варапаеўскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі чарговыя заняткі экалагічнага клуба “Экоша”ў фармаце арніталагічнай гульні “Сойки, дрозды и свирели в гости к нам прилетели”. Вучні 1—6 класаў пералічылі, якіх птушак можна сустрэць у нашай краіне, у тым ліку — пералётных. Даведаліся цікавыя факты жыццядзейнасці і прыкметы, звязаныя з імі. Дзецям загадзя было прапанавана дамашняе заданне. І яны падрыхтавалі невялікія даклады пра паходжанне назваў птушак, падмацавалі іх каляровымі ілюстрацыямі. БібліятэкарЛюдміла Жук правяла цікавыя конкурсы і расказала шмат пазнавальнага з жыцця птушак. А выстава кніг і перыядычных выданняў, прысвечаная тэме заняткаў, не толькі надала ім нагляднасці, але і пазнаёміла чытачоў з творамі пра птушак. У фінале мерапрыемства ўдзельнікаў узнагародзілі значкамі “Знатоки птиц” і салодкімі падарункамі.

У бібліятэцы праводзіцца нямала іншых цікавых мерапрыемстваў. Адно з найноўшых — абарона чытацкага фармуляра — прапагандуе папулярныя сярод школьнікаў кнігі. Найбольш актыўныя чытачы падзяліліся з прысутнымі, якія жанры літаратуры ім падабаюцца, атрымалі граматы “Лучший читатель”.Выстава-кніжны развал “Книга — тайна, книга — клад, книга — лучший друг ребят” прадэманстравала наведвальнікам тэматычныя падборкі друкаваных выданняў згодна з канкрэтным пошукавым словам. Гульнёвая праграма “Читающие дети умнее всех на свете” пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй, традыцыямі і звычаямі  Вялікадня.

Тэкст і фота Святланы Шафаровіч



Читайте также:
Фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдет в Поставах 11—13 июня
Юные поставские баянисты выступили на масштабных музыкальных конкурсах
«Перазвоны» принесли награды учащимся Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.