Неделя леса. На 95 гектаров увеличилась площадь лесных насаждения Поставского лесхоза

Важное Природа

На мінулым тыдні надвор’е было зусім не вясновым: работам у полі, лесе перашкаджалі то снег, то дождж. І калі на пятніцу сіпоптыкі спрагназавалі сонца, у многіх калектывах запланавалі выехаць на пасадку лесу. Работнікам 1-га ваеннага шпіталя пагранічных войск Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцтва Бездзяржстраху па Пастаўскім раёне ў лясгасе адвялі поле за Дварчанамі. Мужчынам выдалі меч Колесава, якім яны рабілі лункі, жанчыны апускалі ў іх маленькія саджанцы альхі, зямлёй прыціскалі каранёвую сістэму. Радочкі альхі чаргаваліся з радкамі елкі, якую раней пасадзілі спецыяльнай лесапасадачнай машынай.

А вось колькі дрэў за сваё жыццё пасадзілі дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху Грыгорый Шэцка і Уладзімір Лынкоў са шпіталя, падлічыць і самі не могуць. Першы нарадзіўся і рос у Гомельскай вобласці, другі — у Бранскай.

— 40 гадоў мінула. Тыя дрэвы, што тады садзілі, выраслі, іх хутка будуць выпілоўваць, — гаварылі мужчыны. — А плацілі ў той час 3 рублі за дзень. З задавальненнем папрацавалі і сёння. Сёлета рэспубліканская акцыя прысвечана Году народнага адзінства. Нас аб’ядноўванне жаданне памножыць зялёнае багацце.

Поле за Дварчанамі, адведзенае для пасадкі, займае больш за 4 гектары. Памочнік ляснічага Сяргей Якімовіч, майстар Адзіл Валіеў і вальшчык лесу Юрый Бучэль сачылі за работай добраахвотнікаў, давалі ім кансультацыі, загружалі пасадачны матэрыял ў лесапасадачную машыну, якая павольна рухалася па полі, пакідаючы за сабой роўныя радочкі маладзенькіх саджанцаў.

У суботу асабісты ўклад у агульную справу памнажэння ляснога багацця ўнеслі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, кіраўнікі ААТ «Навасёлкі-Лучай» і рыбгаса «Навінкі» Юрый Шымчык і Аляксандр Ліхаманаў, начальнік разлікова-касавага цэнтра №17 у г. Паставы Дзмітрый Собаль. Яны садзілі лес у Старадворскім лясніцтве. Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе не толькі з карысцю папрацаваць адной камандай, але і дае магчымасць прыемна правесці час у нефармальнай абстаноўцы.

“Тыдзень лесу” — маштабная акцыя, — гаварыў намсенік дырэатара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Іванькоў. — На працягу мінулага тыдня надвор’е не дазволіла выканаць запланаванае. Работу прадоўжым. У акцыі жадаюць прыняць удзел школьнкі, прадстаўнік і самых розных працоўных калектываў, органаў дзяржструктур, грамадскіх арганізацый. Некаторыя калектывы выедуць на пасадку лесу 17 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка. Будзем прыбіраць месцы масавага адпачынку, прыдарожныя палосы.

 

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сбор первоцветов в марте-апреле может привести к их полному исчезновению
В этом году добровольная акция «Неделя леса» пройдет с 3 до 10 апреля
Работники лесного хозяйства Поставщины собирают «урожай» березового сока



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.