Патриотическая акция «Дороги войны — дороги памяти» стартовала в Поставах

Общество

Дружна і з пачуццём патрыятызму

Навядзеннем парадку каля помніка на брацкай магіле па вуліцы Чырвонаармейскай у райцэнтры распачалася патрыятычная акцыя «Дарогі вайны — дарогі памяці». Яе ініцыятары і непасрэдныя ўдзельнікі — раённы савет ветэранаў, райкам БРСМ і СШ №4.

Тэрыторыю каля брацкай магілы па вул. Чырвонаармейскай прыбіраюць прадстаўнікі райсавета ветэранаў, пярвічнай ветэранскай арганізацыі 32-й ракетнай дывізіі і навучэнцы СШ №4

— Рэалізацыю сумеснага праекта мы распачалі ў 2019 годзе, — нагадала старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч. — Моладзь, ды і старэйшае пакаленне, павінны ведаць пра подзвіг тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя міру на Зямлі. Працягваем карысную ініцыятыву і сёлета.

На тэрыторыі Пастаўшчыны нямала пахаванняў байцоў Чырвонай арміі, партызан і мірных жыхароў, знішчаных фашысцкімі карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас акцыі моладзь і ветэраны добраўпарадкуюць некаторыя з іх, правядуць тэматычныя сустрэчы. Завершыцца праект напярэдадні 9 Мая там, дзе і стартаваў, — каля помніка па Чырвонаармейскай.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Социальные работники и сиделки прошли обучение по уходу за лежачими больными
Родные сестры Феофания Чернявская и Ирина Кишко — бывшие малолетние узники концлагерей
Какие услуги предлагает населению социальная служба? Как обратиться за помощью?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.