«Перазвоны» принесли награды учащимся Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза

Важное Культура

З дыпломамі і яркімі ўражаннямі вярнуліся з VII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на цымбалах «Перазвоны» вучні Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Дар’я Гучык, Гардзей Кірплюк і Александрыя Хромава.

Гэты конкурс праводзіцца раз у два гады гімназіяй-каледжам мастацтваў імя І. А. Ахрэмчыка пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. І пастаўскія цымбалісты ўдзельнічаюць у ім не ўпершыню. Два гады назад Даша і Саша сталі дыпламантамі І ступені, заняўшы 4-я месцы. А сёлета нашы канкурсанты ўдастоены званняў лаўрэатаў. 10-гадовая Дар’я Гучык — лаўрэат І ступені, 9-гадовы Гардзей Кірплюк — лаўрэат ІІ ступені. Абое выступалі ў малодшай узроставай групе. 14-гадовая Александрыя Хромава, якая аказалася самай юнай удзельніцай у старэйшай групе, дзе спаборнічалі ў тым ліку навучэнцы названай гімназіі-каледжа, паўтарыла свой папярэдні поспех: яна — дыпламант І ступені.

Дар’я Гучык, Гардзей Кірплюк і Александрыя Хромава

— Усе канкурсанты выконвалі тры музычныя творы: класічны, канцэртны і абавязковы, — расказвала настаўнік юных цымбалістаў Галіна Барысюк. — Сёлета былі вельмі складаныя абавязковыя п’есы, асабліва ў малых, якія гралі іх без акампанементу фартэпіяна. Ацэньвала майстэрства ўдзельнікаў журы на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўгенам Гладковым.

Акрамя дыпломаў, юныя цымбалісты атрымалі памятныя медалі, а Дашы ўручылі кубак. Дыпломамі адзначана таксама майстэрства педагогаў — настаўніка Галіны Барысюк і канцэртмайстра Юліі Новікавай.

Удала выступіў наш Гардзей Кірплюк і на рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча. Ён паспяхова прайшоў занальны і абласны этапы і ў ліку чатырох прадстаўнікоў Віцебшчыны атрымаў пуцёўку на заключны этап, які адбудзецца 15 мая. Пажадаем хлопчыку і там прадэманстраваць усё сваё выканальніцкае майстэрства.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Интервью. Что сделано в Поставах за время осуществления госпрограммы «Культура Беларуси»?
Фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдет в Поставах 11—13 июня
Юные поставские баянисты выступили на масштабных музыкальных конкурсах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.