Павінны выглядаць годна
У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Але нават залітая крывёю мільёнаў людзей, разрабаваная і разбураная, не здавалася. І праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які здабываў перамогу, — святая і неўміручая.
Пастаўшчына, як і ўся краіна, узмоцнена рыхтуецца да святкавання чарговай гадавіны Вялікай Перамогі над фашызмам. Традыцыйна ў раёне ў гонар вызваліцеляў адбудуцца разнапланавыя мерапрыемствы. Ужо зараз ідзе актыўнае добраўпарадкаванне брацкіх магіл і пахаванняў ахвяр вайны, помнікаў. Такіх маўклівых сведак гераізму і мужнасці нашых продкаў на тэрыторыі раёна 67. Усе яны, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі рашэннем райвыканкама замацаваны за арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі і воінскімі часцямі, калектывы якіх і павінны сачыць за тым, каб месцы баявой славы выглядалі годна. Ахвотна далучаюцца да высакароднай справы і валанцёры.
Сёлета аднымі з першых да навядзення парадку на памятных месцах прыступілі ваеннаслужачыя пагранкамендатуры «Паставы». У панядзелак пагранічнікі добраўпарадкавалі воінскія пахаванні часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчынай войнаў у вёсцы Сіўцы. Варта далучыцца да актыўных дзеянняў і ўсім астатнім — пахаванні і помнікі неабходна добраўпарадкаваць да 20 красавіка.
Вераніка Філановіч
Читайте также:
Женщин Поставщины, которые любят работать на земле, обучили основам агробизнеса
Апанасевич Александр Владимирович — директор КПУП «Поставская типография»
Горел как костер… 2 года назад не стало бывшего председателя колхоза им. Суворова Олега Володько