Постарались на славу! Андроновские школьники смастерили к весне 20 домиков для птиц

Экология

20 домікаў для птушак змайстравалі да сёлетняй вясны андронаўскія школьнікі.

— На працягу ўсёй трэцяй чвэрці гэтым займаліся вучні 6—8 класаў, — расказваў настаўнік працоўнага навучання Юрый Катовіч. — Шчыравалі натхнёна, прычым дзяўчынкі ўпраўляліся з пілой і малатком нароўні з хлопчыкамі.

Па словах педагога, асабліва вызначыліся Кірыл Гінько, Данііл Татыржа (разам з ім працавалі брат Уладзіслаў і сястра Даша), Лізавета Падгайская, Ніка Гінько, Валерыя Бондар, Марыя Пачкоўская. Ды і ўсе іншыя стараліся.

Вучні Андронаўскай ЯСБШ з домікамі для птушак, якія самі змайстравалі

Дарэчы, некалькі новых домікаў для птушак развесілі на дубах і соснах ля ракі, якія амаль 30 гадоў назад пасадзілі таксама вучні. З’явіліся яны і на дрэвах ля школы, у іншых месцах аграгарадка. Не прымусілі сябе чакаць і навасёлы.

Застаецца дадаць, што гэта не аднаразовая акцыя. Вучні Андронаўскай яслі-сад—базавай школы пад кіраўніцтвам настаўніка Юрыя Катовіча штогод вырабляюць і развешваюць шпакоўні. Прыклад варты пераймання.

Фаіна Касаткіна
Фота Людмілы Сіманайць



Читайте также:
Фоторепортаж: Как в Поставах проходил республиканский субботник
Магазин ProЗапас открылся в Поставах и приглашает за покупками (+видео)
Учащиеся 8-11 классов Воропаевской СШ заложили в горпоселке новую аллею



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.