Поставчанка Инна Плешавеня принимает участие в ежегодной акции «30 дней на велосипеде»

Общество

30 дзён на веласіпедзе. Так называецца штогадовая акцыя, якая з 1 па 30 красавіка праходзіць па ўсім свеце. «Дакацілася» яна і да Пастаў.

Упершыню ініцыятыва была рэалізавана 11 гадоў назад у ЗША. Але і сёння яе мэта — папулярызацыя веларуху і здаровага ладу жыцця. ­Удзельнікі акцыі на ўласным прыкладзе паказваюць, што веласіпед падыходзіць не толькі для цікавых вандровак, але і для перамяшчэння па горадзе. Тым самым агітуюць насельніцтва перасесці на экалагічны і карысны для здароўя від транспарту.

Беларусь апошнія гады знаходзіцца сярод сусветных лідараў па колькасці людзей, далучаных да акцыі. І 2021-ы не выключэнне: яе падтрымалі велааматары з розных абласцей краіны, у тым ліку з Віцебскай. Што цікава, на інтэрнэт-карце гарадоў-удзель­нікаў ёсць і Паставы. А ўсё дзякуючы таму, што другі год запар да сусветнага веларуху далучаецца настаўнік СШ №1 Іна Плешавеня, якая актыўна дзеліцца ў сацыяльных сетках здымкамі са сваіх шматлікіх веласіпедных вандровак.

— Веласіпед даўно стаў маім любімым відам транспарту, — прызнавалася Іна Плешавеня. — Не магу дачакацца, калі пацяплее і можна будзе цалкам перасесці на двухколавага сябра. На веласіпедзе езджу да глыбокай восені, пакуль сур’ёзна не падмарозіць. На ім і на работу, і за горад — лепшага спосабу, чым гэты, развеяцца пасля напружанага працоўнага дня, здаецца, няма.

Пра акцыю даведалася з інтэрнэту і з задавальненнем да яе падключылася. Арганізатары не ставяць за мэту ез­дзіць на веласіпедзе кожны дзень, галоўнае — садзіцца на яго як мага часцей. Што ахвотна і раблю, нягледзячы на сюрпрызы надвор’я. Натхняюць на гэта і іншыя ўдзельнікі акцыі, з якімі падтрымліваю сувязь. А ўвогуле вельмі здорава адчуваць сябе часткай адной вялікай каманды аднадумцаў!

Да ініцыятывы могуць далучыцца ўсе ахвотныя, нават дзеці, прычым выкарыстоўваць для гэтага не толькі веласіпед, але і ролікі, самакат, монакола, бегавел ці любы іншы сродак індывідуальнай мабільнасці. Удзел у акцыі бясплатны, абавязковай рэгістрацыі не трэба — толькі па жаданні.

Дарэчы, Мінскае веласіпеднае таварыства арганізавала для беларускіх велааматараў некалькі конкурсаў: на самы крэатыўны пост у сацсетках, найбольшую дыстанцыю, пераадоленую ўдзельнікам за месяц (вынікі падвядуць сярод мужчын, жанчын і дзяцей да 14 гадоў). Дадатковую інфармацыю, у тым ліку спасылку на рэгістрацыю, можна знайсці ў групе Мінскага веласіпеднага таварыства ў «ВКонтакте».

Іна Сняжкова
Фота Іны Плешавені



Читайте также:
Воропаевские школьники завоевали 9 дипломов в конкурсе «За што я люблю родную зямлю»
Резчик материалов и изделий завода «Белит» Алёна Сорока — «Человек года Поставщины»
Как открыть своё дело без ИП? Рассказываем на примере парикмахера из Постав Ирины Волостных



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.