Поставчане сыграют в чемпионате Беларуси по футболу 2021 года среди команд 2-й лиги (+календарь игр)

Спорт

Зноў згуляем у 2-й лізе

На чарговым пасяджэнні выканкама Асацыяцыі  «Беларуская федэрацыя футбола» быў прадстаўлены праект новага рэгламента па правядзенні чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 года сярод каманд 2-й лігі. Жаданне ўдзельнічаць у ім ужо пацвердзілі 68 гарадоў, сярод якіх і Паставы, а ўсяго ў гэтым аматарскім турніры могуць згуляць больш за 90 каманд.

Галоўны трэнер ФК «Паставы-ПМЦ» Васіль Грантоўскі адзначыў, што канчаткова вызначыцца з фарматам турніру і складам удзельнікаў трэба менш чым за месяц. Плануецца, што ў новым сезоне ў 2-й лізе створаць 7 зон (у кожнай з 6-ці абласцей і ў Мінску). На папярэднім этапе футбалісты вызначаць наймацнейшых у сваіх рэгіёнах з удзелам каманд, якія летась гулялі ў 3-м дывізіёне. Пераможцы (іх можа быць ад 8 да 16) выйдуць у фінальную стадыю і павядуць барацьбу за пуцёўкі ў прафесійную 1-ю лігу.

— Спісы ўдзельнікаў хутка стануць вядомыя. Самая высокая канкурэнцыя будзе ў Мінскай вобласці, дзе чакаецца ўдзел 22-х каманд. На Віцебшчыне збіраюцца гуляць 12 каманд, сярод іх ФК  «Полацк» — удзельнік чэмпіянату Беларусі-2020, — адзначыў Васіль Грантоўскі. — Пастаўчанам пакуль рана замахвацца на пакарэнне футбольных вяршынь, хоць 3 мінулыя сезоны гулялі з пераменным поспехам у чэмпіянаце Беларусі, у 2007 годзе выйгралі  «золата» ў турніры каманд 2-й лігі. У далейшым юнакі ПМЦ былі сярод найлепшых у юнацкім чэмпіянаце Беларусі, а адна з каманд выйграла сярэбраныя медалі ў вышэйшай лізе.

На жаль, захаваць леташні бая­здольны склад нашай каманды не ўдалося, бо многія хлопцы раз’ехаліся вучыцца і працаваць у розныя гарады. Ужо дакладна не будзе віцэ-капітана Арцёма Цітовіча: ён пераехаў у Мазыр. У страі засталося ўсяго некалькі леташніх лідараў на чале з капітанам Уладзімірам Карагам. Разлічваем, як і раней, на маладых і перспектыўных футбалістаў. Ім ёсць з каго браць прыклад: наш былы нападаючы Раман Пасевіч сёлета замацаваўся ў асноўным складзе моцнага клуба  «Нёман» (Гродна). Пакуль жа працуем над фарміраваннем складу каманды, рыхтуемся да кантрольнага матча з футбалістамі Мядзела і чакаем новага сезона.


Каляндар гульняў

ФК «Паставы» ў чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі

Віцебскі дывізіён.
Папярэдні этап
Падгрупа «Захад». Першы круг

1 тур (1 мая)
ФК «Глыбокае»—ФК «Паставы»

2 тур (15-16 мая)
«Полацк-2019»—ФК «Паставы»

3 тур (22-23 мая)
ФК «Паставы»—ФК «Міёры»

4 тур (29-30 мая)
ФК «Сянно»—ФК «Паставы»

5 тур (5-6 чэрвеня)
ФК «Паставы»—ФК «Лепель»

Другі круг

6 тур (19-20 чэрвеня)
ФК «Паставы»—ФК «Глыбокае»

7 тур (26-27 чэрвеня)
ФК «Паставы»—«Полацк-2019»

8 тур (10-11 ліпеня)
ФК «Міёры»—ФК «Паставы»

9 тур (17-18 ліпеня)
ФК «Паставы»—ФК «Сянно»

10 тур (24-25 ліпеня)
ФК «Лепель»—ФК «Паставы»

Фінальны этап

У залежнасці ад занятых месцаў з 7 жніўня па 18 верасня каманды згуляюць у дзвюх падгрупах яшчэ па 6 матчаў у турнірах за 1—6-е і 7—12-е выніковыя месцы.

Дзве наймацнейшыя каманды Віцебшчыны выйдуць у рэспубліканскі этап і разыграюць 4 пуцёўкі ў 1-ю лігу.


Уладзімір Шык



Читайте также:
Традиционный детский футбольный турнир «Весна-2021» принес поставчанам 2-е место
Уложить соперника на лопатки научат в отделении вольной борьбы Поставской ДЮСШ (+2 видео)
В Поставах стартовал 2-й тур республиканского первенства детско-юношеской волейбольной лиги «Мяч над сеткой»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.