Поставские школьники привезли 2 диплома с республиканской олимпиады по учебным предметам

Образование

Бліскучы вынік

На мінулым тыдні завяршылася рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах. Зборную Віцебскай вобласці на ёй прадстаўлялі ў тым ліку дзве пастаўскія школьніцы — 9-класніцы Лізавета Афанасьева з гімназіі і Аляксандра Жыдкая з СШ №3. І абедзве вярнуліся дамоў з узнагародамі. Ліза заваявала дыплом ІІ ступені па геаграфіі, якую выкладае Ігар Пракаповіч. Саша адзначана дыпломам ІІІ ступені па фізічнай культуры. Яе выкладчыкам з’яўляецца Аляксандр Вавінскі.

Дыпломаў з «рэспублікі» нашы школьнікі не прывозілі ўжо два гады. А каб заваявалі адразу некалькі — наогул рэдкасць. Віншуем прызёраў і іх выкладчыкаў з бліскучым вынікам!

Алена Шапавалава



Читайте также:
Современные дети: книги или гаджеты? Как заинтересовать ребенка чтением?
В музее СШ №4 появилось 2 новых экспоната — копии флагов 32-й ракетной дивизии и 346-го ракетного полка
2 апреля в Поставском государственном колледже прошел районный профориентационный слет



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.