Работники лесного хозяйства Поставщины собирают «урожай» березового сока

Главное Общество

Бярозавік пайшоў!

Хлебаробы ў гэтыя веснавыя дні закладваюць аснову новага ўраджаю, а работнікі лясной гаспадаркі «ўраджай» збіраюць — пайшоў бярозавы сок.

У пачатку мінулага тыдня ў лясным масіве за Чартамі Генадзій Шышла, Віктар Ульянаў і Аляксандр Свіла падсачылі 95 бяроз. Дрэвы (а ім па 70 гадоў, у дыяметры дасягаюць 30 сантыметраў) загадзя выбралі майстры лесу і пазначылі аранжавай фарбай. Праз год-два іх спілуюць. А пакуль леснікі зрабілі на бярозах акуратныя неглыбокія надрэзы пад нахілам 30о, замацавалі жалабкі, па якіх сок сцякае ў спецыяльныя поліэтыленавыя пакеты.

Леснікі Віктар Ульянаў, Генадзій Шышла і Аляксандр свіла збіраюць сок

— Некалі сок збіралі ў вёдры, — успаміналі леснікі. — Туды ж трапляла машкара, часцінкі кары, смецце. Цяпер мяшок прымацоўваецца так, што застаецца толькі адтуліна для сцякання соку, таму ён чысты і празрысты.

На гэтай дзялянцы яшчэ і ў наступным годзе будзем збіраць вадкі ўраджай, — уводзяць у курс справы. — Галоўнае — пасля заканчэння сезону дапамагчы дрэву загаіць нанесеныя раны: надрэзы неабходна заляпіць глінай або іншым матэрыялам.

Бярозавік збіраюць раз на тры дні. У мінулую пятніцу механізатар Сяргей Мацеша прыехаў з поліэтыленавым кубам для соку, затым адвёз сабранае ў Пастаўскае лясніцтва.

— Нягледзячы на тое, што ў магазінах багаты выбар розных сокаў, ліманадаў, бярозавік карыстаецца попытам, — расказваў ляснічы Алег Цыунель. — Існуе шмат меркаванняў наконт яго смаку: для адных ён як вада, для іншых — смачнейшага напою не знайсці. А вось карысныя ўласцівасці — бясспрэчныя. Бярозавік спрыяе аздараўленню арганізма, чысціць кроў, дзейсны пры парушэнні абмену рэчываў, пазбаўляе ад вясновага авітамінозу, паніжае тэмпературу цела.

— Продаж бярозавага соку наладжаны ва ўсіх лясніцтвах, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Яго кошт застаўся ранейшым — 24 капейкі за літр, калі ўласная тара пакупніка, і 40 капеек з улікам 5-літровай поліэтыленавай бу­тэлькі лясгаса.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сбор первоцветов в марте-апреле может привести к их полному исчезновению
В этом году добровольная акция «Неделя леса» пройдет с 3 до 10 апреля
БООРу – 100 лет. Объявлен детско-юношеский конкурс  «Природа и живописный мир Беларуси»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.