Районный фестиваль правовых знаний среди школьников прошел в Поставской гимназии

Образование

Прадэманстравалі веданне права

30 сакавіка на базе гімназіі прайшоў раённы фестываль прававых ведаў сярод школьнікаў. Удзел у ім прынялі навучэнцы 9 устаноў адукацыі.

Фестываль праводзіцца штогод з мэтай сфарміраваць у дзяцей і падлеткаў паважлівыя адносіны да заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Ён уключае ў сябе алімпіяду прававых ведаў і конкурс агітбрыгад. Ацэньваюць удзельнікаў сацыяльныя педагогі школ, работнікі Сацыяльна-педагагічнага цэнтра і раённага цэнтра дзяцей і моладзі, супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Ад апошняга членам журы сёлета быў інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Юргялевіч. У пачатку мерапрыемства ён прывітаў школьнікаў і пажадаў ім удачы. Пры гэтым адзначыў, што кожны чалавек павінен ведаць свае правы і абавязкі, а таксама асноўныя нормы беларускага заканадаўства, бо няведанне закону не вызваляе ад адказнасці.

А затым у адпаведнасці з выцягнутым жэрабем на сцэну актавай залы выйшлі навучэнцы СШ №1, №2, №3 і №4, гімназіі, навасёлкаўскай, лынтупскай, дунілавіцкай і юнькаўскай школ. У складзе кожнай агітбрыгады было 6 чалавек, узрост удзельнікаў — з 1-га па 11-ты клас. На працягу адведзеных на выступленне 5 хвілін школьнікі з дапамогай вершаў, песень, танцаў і невялікіх сцэнічных мініяцюр расказвалі, якія правы яны маюць, пра іх значэнне і важнасць, якімі дакументамі замацавана тое ці іншае права.

Тым часам у адным з кабінетаў гімназіі праходзіла алімпіяда прававых ведаў для падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, з якімі педагогі і міліцыянеры праводзяць індывідуальную прафілактычную работу. Удзельнікам трэба было адказаць на 30 пытанняў па нормах адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай для непаўналетніх, дзяржаўным упарадкаванні і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Найлепшым знаўцам права аказаўся навучэнец СШ №4 Уладзіслаў Вярбіцкі, які заняў 1-е месца. 2-е месца ў Руслана Картузава з СШ №2. У конкурсе агітбрыгад перамагла каманда 3-й гарадской школы. На 2-м месцы вучні СШ №4. 3-е раздзялілі паміж сабой зборныя СШ №1 і гімназіі. Усе прызёры атрымалі памятныя дыпломы аддзела па адукацыі райвыканкама.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
В районной олимпиаде по учебным предметам приняли участие 327 детей
Поставские школьники получили 5 дипломов на областном этапе научных исследовательских краеведческих работ учащихся
6 работ педагогов Поставщины награждены дипломами главного управления по образованию Витебского облисполкома



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.