Социальные работники и сиделки прошли обучение по уходу за лежачими больными

Общество

11 красавіка – Міжнародны  дзень  вызвалення  вязняў  фашысцкіх  канцлагераў

Дапамагчы справай

У гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 5 мільёнаў дзяцей сталі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання. Па даных Міжнароднага саюза былых малалетніх вязняў, тады выжыў толькі 1 з 10. А праз дзесяцігоддзі ў жывых засталіся адзінкі. У нашым раёне сёння іх пражывае ўсяго 55. Усе яны — пажылыя людзі. Большасць абцяжараныя хваробамі, некаторыя — ляжачыя.

Вучоба па доглядзе ляжачых хворых у ТЦСАН

Вельмі важна акружыць такіх людзей клопатам, дапамагчы ў складанай жыццёвай сітуацыі. Пастаўскі ТЦСАН перамог у конкурсе сацыяльных праектаў, арганізаваным Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемаразуменне» і нямецкім фондам «Памяць, адказнасць і будучыня». На яго рэалізацыю з дабрачыннага фонду выдаткавана 8 тысяч еўра. Яны выкарыстоўваюцца на набыццё тэхнічных сродкаў рэабілітацыі вязняў фашызму, прадуктовых набораў, паляпшэнне якасці жыцця.

Некалькі сацыяльных работнікаў і сядзелак прайшлі ў Мінску і Віцебску навучанне па доглядзе ляжачых хворых, а затым у ТЦСАН падзяліліся набытымі ведамі са сваімі калегамі, валанцёрамі і роднымі цяжкахворых. Усе аб’яднаныя адной мэтай — аблегчыць жыццё былых вязняў фашызму.

Фаіна Касаткіна
Фота Анны Анішкевіч



Читайте также:
Резчик материалов и изделий завода «Белит» Алёна Сорока — «Человек года Поставщины»
Как открыть своё дело без ИП? Рассказываем на примере парикмахера из Постав Ирины Волостных
Поставчанка Инна Плешавеня принимает участие в ежегодной акции «30 дней на велосипеде»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.