Учащиеся 8-11 классов Воропаевской СШ заложили в горпоселке новую аллею

Экология

Зробім разам малую радзіму ўтульнай!

17 красавіка вучні 8—11 класаў Варапаеўскай СШ заклалі ў гарпасёлку новую алею.

Яна з’явілася ля помніка землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў скверы па вуліцы Ленінскай. Там цяпер радуюць жыхароў Варапаева 30 маладзенькіх сосен і 6 кустоў ядлоўцу.

Сёлета ў рамках рэспубліканскага суботніка, а таксама «Тыдня дабра», які праходзіць у гарпасёлку з 19 па 25 красавіка, вучні мясцовай школы ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні старых могілак. Там пахаваны ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ветэраны педагагічнай працы: былы дырэктар школы Іван Сапуноў, Мікалай Гарбачоў і іх сваякі.

Старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская, якая прысутнічала на суботніку, адзначыла:

— Пасадка дрэў — гэта станоўчы прыклад для маладога пакалення і адначасова клопат пра прыгажосць і ўтульнасць нашай малой радзімы. Усе ра­зам мы зрабілі карысную справу па яе добраўпарадкаванні і азеляненні, да таго ж падарылі адно аднаму радасны настрой. Вельмі ўдзячная кіраўніцтву школы за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні суботніка.

А да канца месяца запланавана яшчэ ўборка мясцовага гарадскога парку. Усіх нераўнадушных да сваёй малой радзімы запрашаю да ўдзелу!

Святлана Шафаровіч
Фота Юліі Гваздзеўскай



Читайте также:
Работники лесного хозяйства Поставщины собирают «урожай» березового сока
Неделя леса. На 95 гектаров увеличилась площадь лесных насаждения Поставского лесхоза
Фоторепортаж: Как в Поставах проходил республиканский субботник



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.