Поставский турклуб «Магелан» заняли 4-е место на чемпионате г. Новополоцка по спортивному ориентированию

Спорт

Першы медаль на вобласці

4 красавіка ўдзельнікі пастаўскага турклуба «Магелан», які дзейнічае пры раённым цэнтры дзяцей і моладзі, адправіліся на чэмпіянат г. Наваполацка па спартыўным арыентаванні. Спаборніцтвы  — а яны сталі першым этапам абласнога рэйтынгу — сабралі каманды з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. За перамогу ў розных узроставых катэгорыях змагаліся паўтары сотні школьнікаў з Віцебска, Полацка, Наваполацка, а таксама з Глыбоцкага, Дубровенскага, Міёрскага, Віцебскага і Пастаўскага раёнаў.

У спаборніцтвах такога высокага ўзроўню наша маладая каманда прымала ўдзел толькі ў 3-ці раз, — расказваў кіраўнік «Магелана», педагог дадатковай адукацыі Уладзімір Кароль. Мінулай восенню мы ездзілі на «Кубак Полацка» і чэмпіянат Віцебскага раёна, але прызавых месцаў не занялі. На гэты раз мае падапечныя паказалі лепшыя вынікі. У групе Ж16 (дзяўчынкі 2005—2006 г.н.) дзесяцікласніца СШ №1 Яна Масцяніца заваявала «бронзу». Яшчэ дзве дзяўчынкі — Ева Дзісько (таксама з СШ №1) і Варвара Бамбізава з Дунілавіч — спыніліся толькі за крок ад п’едэстала, стаўшы чацвёртымі. Прычым Вары да 3-га месца не хапіла ўсяго 5 секунд — на дыстанцыі працягласцю больш за гадзіну гэта імгненне.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Турклуб «Магелан» г.Поставы. (@turklubmagelan)

Годным атрымалася выступленне пас­таўчан у камандным заліку: яны занялі 4-е месца, абышоўшы ўсіх сапернікаў з рэгіёнаў. Саступілі толькі наймацнейшаму ў вобласці і краіне клубу спартыўнага арыентавання «Эрыдан» (г. Полацк), новапалачанам і віцябчанам.

У хуткім часе ўдзельнікі «Магелана» зноў уключацца ў спаборніцтвы. 17 красавіка ў Азёрках пройдзе першынство Пастаўскага раёна па спартыўным арыентаванні. Па яго выніках будзе сфарміравана каманда, якая 4—6 мая выступіць на першынстве вобласці.

Іна Сняжкова
Фота з Instagram турклуба



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. Определился последний финалист в борьбе за золотые медали
Традиционный детский футбольный турнир «Весна-2021» принес поставчанам 2-е место
Уложить соперника на лопатки научат в отделении вольной борьбы Поставской ДЮСШ (+2 видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.