В Поставах активизировались работы по благоустройству. Что изменится?

Главное Общество

Горад папрыгажэе

На гэтым тыдні ў розных частках райцэнтра актывізаваліся работы па добраўпарадкаванні. Прыхарошваюць Паставы работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Новыя абрысы

У панядзелак па вуліцы 17 Верасня камунальнікі распачалі замену тратуара: пры дапамозе франтальнага пагрузчыка знялі старыя бардзюры і асфальта-бетоннае пакрыццё, правялі падрыхтоўчыя работы для ўкладкі новых бартоў і тратуарнай пліткі — пакуль што абновіцца стометровы ўчастак дарогі. Па меры паступлення фінансаў работа працягнецца.

Крыху раней набыла новае аблічча плошча Камсамольская. Яе ўпрыгожыў 10-метровы флагшток з чырвона-зялёным прамавугольным палотнішчам. Па вечарах дзяржаўную сімволіку падсвечваюць тры пражэктары.

Камунальнікі зносяць старую агароджу на цэнтральнай вуліцы горада

Іншымі фарбамі зазіхацяць і чатыры цэнтральныя вуліцы горада: Чырвонаармейская, Ленінская, Савецкая, 17 Верасня, на якіх заменяць агароджы. На першым этапе яны будуць устаноўлены ўздоўж дарогі па Чырвонаармейскай, пачынаючы ад уезда ў горад і да павароту на Юбілейную. Работу распачалі ў пачатку тыдня. Неўзабаве з двух бакоў вуліцы ля кожнага дома з’явіцца металаштыкетнік карычневага колеру.

Ідзе ўстаноўка металаштыкетніку

— Драўляная агароджа, якую здымаем, была ўстаноўлена на Чырвонаармейскай 15 гадоў назад. За гэты час яна парадкам знасілася і ў цэлым маральна састарэла, — патлумачыў намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш. — Металаштыкетнік створыць адзіны стыль у афармленні гарадской прасторы. У адрозненне ад свайго папярэдніка ён не патрабуе штогадовай афарбоўкі, а значыць, і на ўтрыманне штыкетніку не спатрэбяцца сродкі. Замена агароджы ідзе за кошт раённага бюджэту, і плануецца, што завершыцца яна ў 2023 годзе, калі Паставы будуць сустракаць абласны фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Як заўжды, наперадзе ў камунальнікаў шмат сезонных турбот. У канцы красавіка яны пачнуць рабіць разметку дарог, працягнуць ямачны рамонт.

Азеляненне і кантэйнерныя пляцоўкі

Сёлета на азеляненне горада плануецца зрасходаваць 52 тысячы рублёў. Гэта тыя грошы, якія паступаюць на рахунак раённага бюджэту ад юрыдычных асоб у якасці кампенсацыйных выплат за выдаленне аб’ектаў расліннага свету: дрэў, кустарнікаў, газонаў, кветнікаў. І яны павінны выкарыстоўвацца выключна на азеляненне.

— Грошы накіруем на закупку саджанцаў і кустоў, удабрэнняў, на падрэзку галін і выдаленне аварыйных дрэў. Таксама набу­дзем насенне кветак і самі кветкі, вырасціць якія самастойна не дазваляюць плошчы ЖКГ, — паведаміў намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Доўмант.Райцэнтр расквецяць прыблізна 35 тысяч кветак. З’явяцца новыя насаджэнні каля дома №20 «А» па вуліцы Зялёнай і з правага боку за чыгуначным пераездам у мікрараёне будаўнікоў.

Астатнія дрэўцы і кустарнікі «прызямляць» на плошчы Леніна, пры ўездзе ў горад з боку 5-га гарадка (каля самалёта і фантана), на Алеі Славы воінаў-інтэрнацыяналістаў у скверы па Гагарына і ўздоўж вуліцы Міру. Іх пасадзяць на месцы тых, што не прыжыліся альбо — і гэта найчасцей — замест пашкоджаных людзьмі. А ўсё таму, што дзеці лічаць нормай ламаць галінкі насаджэнняў, а дарослыя — выгульваць каля іх сабак.

Вялікія цяжкасці ў некаторых выклікае і засваенне правіл выкідвання смецця. Нават не бяруся лічыць, колькі разоў райгазета звярталася да гэтай тэмы. Але безвынікова. Днямі каля кантэйнернай пляцоўкі, якая знаходзіцца побач з магазінам «Дзявятачка», камунальнікаў чакаў «падарунак»: непрыгодныя запчасткі ад аўтамабіля і спальны матрац. І тое, і другое — буйнагабарытныя адходы, якім тут не месца: з-за іх спецтэхніка не можа пад’ехаць да кантэйнераў. Магчыма, на гэта і можна было б закрыць вочы, але ўсяго за 10 метраў адсюль знаходзіцца месца, абсталяванае якраз для такога смецця. Навошта так рабіць?

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Патриотическая акция «Дороги войны — дороги памяти» стартовала в Поставах
Как в Поставском районе решают проблему пустующих домов и когда их можно будет купить за 29 рублей?
Нагрузка была большой. Но результаты радовали. Бывший ветврач колхоза «Знамя Победы» Герард Шпаков



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.