В Поставском государственном колледже старшеклассников обучают профессиям слесаря и продавца

Образование

У каледж – па прафпадрыхтоўку

Памятаеце, у савецкі час у старэйшых класах школ была такая дысцыпліна, як ВВК (УПК па-руску)? Адзін раз на тыдзень старшакласнікі прыходзілі ў вучэбна-вытворчыя камбінаты, каб асвоіць там пэўную спецыяльнасць. Пасля распаду Савецкага Саюза ў Беларусі прафнавучанне выключылі са школьнай праграмы. А два гады назад вярнулі ў выглядзе прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў 10-х і 11-х класаў у рамках прадмета «Працоўнае навучанне».

На Пастаўшчыне прафпадрыхтоўка ажыццяўляецца на базе Дунілавіцкай ЯССШ і Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. У каледжы вучні 3-й і 4-й гарадскіх школ, а таксама Навасёлкаўскай СШ імя А. Валодзькі, якія вывучаюць усе прадметы на базавым узроўні, атрымліваюць прафесіі слесара па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання 2-га разраду (юнакі) і прадаўца 4-га разраду (дзяўчаты). Займаюцца па пятніцах і суботах 6 гадзін на тыдзень. А ўвесь двухгадовы курс навучання складае 420 гадзін.

11-класнікі рыхтуюць сеялку да веснавых палявых работ

На працягу яго школьнікі знаёмяцца з асновамі эканомікі і права, аховай працы, псіхалогіяй і этыкай дзелавых адносін, устройствам трактароў і сельскагаспадарчых машын, іх тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам, арганізацыяй і тэхналогіяй гандлю, таваразнаўствам і бухгалтарскім улікам. З вучнямі працуюць выкладчыкі спецдысцыплін Дзмітрый Мажэйка, Наталля Казлова, Алена Крэміс, Наталля Лятоха, майстры вытворчага навучання Адам Кузміч, Паліна Маісеева, Юрый Краўчанка, Дзмітрый Акуцёнак, Аляксандр Грузд, Анастасія Краўчанка і Валянціна Клянтак. Для асваення прафесій выкарыстоўваюцца вучэбныя кабінеты, лабараторыі і майстэрні каледжа.

Майстар вытворчага навучання Адам Кузміч праводзіць з 10-класнікамі СШ №4 заняткі па слясарных работах

Вялікае месца ў праграме падрыхтоўкі займае вытворчая практыка, на якую адведзена каля 300 гадзін. Па сутнасці, практыка доўжыцца палову другога года навучання: пачынаецца ў лютым і заканчваецца ў першых чыслах мая. Хлопцы, якія зараз вучацца ў 11 класе, праходзяць яе ў каледжы, дзяўчаты — у магазінах Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Работнікі гандлю вельмі хваляць вучаніц СШ №4 Лаліту Сакалову, Надзею Танану, Ксенію Штуру і Лізавету Аляксееву. Выкладчыкі каледжа ў сваю чаргу адзначаюць 10-класнікаў Алега Шнітко з гэтай жа школы, Аляксандру Сакаленку і Аляксандру Чайкіну з СШ №3.

22 мая адбудзецца першы выпуск слесараў і прадаўцоў з ліку школьнікаў. 11-класнікі зда­дуць экзамен, які будзе складацца з тэарэтычнай і практычнай частак, і атрымаюць пасведчанне аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыі. З ім маладыя людзі змогуць адразу пайсці працаваць па атрыманай спецыяльнасці.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Учащиеся СШ №1 вернулись в обновленную после капитального ремонта школу
Фоторепортаж: Учащиеся БШ № 5 навели порядок в городском парке в Поставах
Замначальника ИМНС Татьяна Патрушева рассказала молодёжи колледжа о налогах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.