В музее СШ №4 появилось 2 новых экспоната — копии флагов 32-й ракетной дивизии и 346-го ракетного полка

Образование

Эстафета памяці

2 красавіка школьны музей СШ №4 папоўніўся двума новымі экспанатамі — копіямі сцягоў 32-й ракетнай дывізіі і 346-га ракетнага палка. Чырвоныя палотнішчы былым саслужыўцам перадалі сябры з Маскоўскай арганізацыі ветэранаў ракетных войск спецыяльнага назначэння, а яны — навучэнцам ваенна-патрыятычнага класа.

— Дату правядзення мерапрыемства — Дня яднання народаў Беларусі і Расіі — мы выбралі невыпадкова, — гаварыў, вітаючы прысутных, дырэктар школы Вячаслаў Пякарскі. — Братэрскія адносіны паміж беларусамі і расіянамі існуюць даўно. Нават атрымаўшы незалежнасць, мы паспяхова развіваем эканамічныя і палітычныя сувязі, захоўваем міжасобасныя. Вось і сёння нас аб’яднала агульная гісторыя.

Раздзяліць урачыстасць моманту са школьнікамі і іх педагогамі прыйшлі ганаровыя госці і даўнія сябры навучальнай установы: старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, камендант пагранкамендатуры «Паставы» Васілій Куратнік, ветэраны 32-й ракетнай дывізіі. Прагучала шмат віншавальных слоў з нагоды дзяржаўнага свята, разважанняў пра агульныя культурныя і духоўныя каштоўнасці нашых народаў, успамінаў пра той час, калі ў нашым горадзе дыслацыравалася ракетная дывізія, і асабістых — пра гады службы.

Ветэраны-ракетчыкі ва ўрачыстай абстаноўцы перадаюць копіі сцягоў групе сцяганосцаў ваенна-патрыятычнага класа

Значная частка мерапрыемства была прысвечана першаму камандзіру 32-й ракетнай дывізіі, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёру Савецкай Арміі Вячаславу Франтову. Ён — ураджэнец Цвярской вобласці, з Паставамі яго звязваюць 10 гадоў службы. З сапраўды гераічнай біяграфіяй Вячаслава Фёдаравіча прысутных пазнаёміла ідэйны натхняльнік і стваральнік школьнага музея Наталія Федаровіч. Яна нагадала, што менавіта Франтоў з’яўляўся ініцыятарам будаўніцтва школы ў 5-м гарадку. Зараз установа падтрымлівае сувязь з яго сынамі Валерыем і Аляксандрам, якія таксама сталі афіцэрамі. Аляксандр зараз працуе на БелАЭС у Астраўцы і абязкова ў найбліжэйшы час стане госцем СШ №4.

Завяршылася сустрэча хвалюючым момантам — перадачай копій сцягоў. Уручаючы іх маладому пакаленню, ветэраны-ракетчыкі наказвалі захоўваць сцягі, быць годнымі тых, хто прымаў пад іх арыгіналамі прысягу і нёс баявую службу.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
6 работ педагогов Поставщины награждены дипломами главного управления по образованию Витебского облисполкома
Районный фестиваль правовых знаний среди школьников прошел в Поставской гимназии
Современные дети: книги или гаджеты? Как заинтересовать ребенка чтением?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.