Во время тренинга волонтеры БОКК и работники ТЦСОН научились оказывать первую помощь

Общество

Дапамагчы, а не нашкодзіць

Як правесці сардэчна-лёгачную рэанімацыю даросламу? Што рабіць у выпадку непраходнасці дыхальных шляхоў у дзіцяці, пры пераломах і раненнях, крывацёку? Чым дапамагчы беспрытомнаму чалавеку да прыезду хуткай дапамогі? І як не разгубіцца ў крытычнай сітуацыі, а дзейнічаць рашуча і без панікі?

Усяму гэтаму можна было навучыцца падчас трэнінгу «Першая дапамога», які на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіла спецыяліст Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Юлія Насенік. На вучобу былі запрошаны валанцёры раённай арганізацыі БТЧК, работнікі сацыяльнай службы.

Юлія Насенік падчас адпрацоўкі навыкаў па першай дапамозе пацярпеламу

— Няшчасныя выпадкі, на жаль, здараюцца, — гаварыла старшыня раённай арганізацыі БТЧК і інструктар па першай дапамозе Таццяна Шахава. — Нярэдка ўратаваць жыццё чалавека могуць члены сям’і, калегі, выпадковыя прахожыя. Галоўнае — аператыўна і правільна аказаць першую дапамогу. У кожнага, хто прыйшоў на трэнінг, свае прычыны, але адно жаданне — умець дапамагчы, калі ўзнікне такая неабходнасць. Няшчасны выпадак можа здарыцца на дарозе. Лёгка атрымаць траўму і ў паўсядзённым жыцці, на працы і г. д. Пры любым раскладзе чалавеку, які трапіў у бяду, трэба дапамагчы, а не нашкодзіць.

— Першая дапамога — гэта комплекс мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць мінімізацыі траўм і пакут пацярпелага і накіраваныя на захаванне яго жыцця і здароўя да моманту аказання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, — тлумачыла Юлія Насенік. — На тэарэтычным модулі мы разгледзім прынцыпы, заснаваныя на рэкамендацыях «Міжнароднага дапаможніка па першай дапамозе і рэанімацыі» Міжнароднай Федэрацыі таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. А таксама выпрацуем алгарытм дзеянняў, навучымся пераадольваць шок, знаходзіць сілы, каб не разгубіцца. Здараецца, што людзі, якія аказалі першую дапамогу пацярпеламу, потым самі атрымліваюць стрэс. Таму вельмі важна ўмець зняць эмацыянальную нагрузку.

Практычныя навыкі ўдзельнікі адпрацоўвалі на манекенах. Інструктар упэўненая: толькі калі самастойна накладзеш шыну, зробіш павязку (якраз гэтаму вучыліся на трэнінгу) — тады зможаш як след дапамагачы пацярпеламу і не разгубішся.

У працэсе вучобы прысутныя набылі навыкі па аказанні першай дапамогі пры раненнях, атручэннях і бяспечнай транспарціроўцы пацярпелых, авалодалі прыёмамі правядзення штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
В Поставском районе привито 160 человек. У всех хорошее самочувствие и отсутствие побочных эффектов
Правда о прививках против инфекции COVID-19: мифы и реальность
В понедельник возобновил работу дневной стационар поликлиники Поставской ЦРБ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.