«Я заўтра пайду ў Альцы…» Камайская школьница написала стихотворение о сожженной деревне Альцы

Общество

Першага красавіка вучні Камайскай школы наведалі вёску Альцы. Здаецца, святочны дзень і такое трагічнае месца –  процілегласці, але так было і на Вадохрышча ў 1943 годзе. Людзі думалі пра свята, і ніхто не падазраваў, што гэта апошнія хвіліны на зямлі…Гледзячы на помнік і могільнік, хочацца плакаць. У душы нарадзіўся верш – слёзы па спаленай вёсцы, жыхарах, іх думках, памкненнях, марах…

Я заўтра пайду ў Альцы,
Дзе помнік стаіць сіратлівы.
Над ім – адзінокім удаўцы –
Гучаць жаўрукоў пералівы.

Я заўтра пайду ў Альцы.
Тут вёску палілі, стралялі…
Ішлі з Перамогай байцы,
Але жыхароў не спаткалі.

Я заўтра пайду ў Альцы.
Сядзібы між лесу губляюцца.
І толькі сосны-мудрацы
Замест садоў там узвышаюцца.

Я заўтра пайду ў Альцы.
Няма ўжо каму завіхацца,
Усе жнеі, ткачыхі, касцы
Не ўстануць уранні на працу.

Я заўтра пайду ў Альцы
З-за слёз вачэй дзіцячых ясных.
Малыя дзяўчаткі і хлопцы-гульцы
Дзяцінства страцілі заўчасна.

Страшнай памяці рубцы
Не зажываюць між людзей.
Я заўтра пайду ў Альцы
І прывяду сваіх дзяцей.

Вераніка Ахрановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.