«За безопасность вместе»: в Поставском районе смотровые комиссии проверяют дома

Безопасность

Клапоцячыся пра бяспеку

Як мы ўжо паведамлялі на старонках газеты, з 12 па 28 красавіка на тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылфондзе «За бяспеку разам». У гэты час спецыяльныя аглядавыя камісіі наведваюць дамы сацыяльна ўразлівых катэгорый насельніцтва і правяраюць стан пячнога ацяплення, электраправодкі, газавых пліт.

Да адной з такіх камісій у скла­дзе старшыні Юнькаўскага сельскага Савета Юрыя Кісялёва, участковага інспектара міліцыі Юрыя Смірнова, інспектара РАНС Уладзі­міра Ластоўскага і вадзіцеля Пастаўскага раёна газазабеспячэння ВУ «Глыбокаегаз» Мікалая Лебухова далучылася карэспандэнт «ПК». Наш маршрут пралёг праз вёскі Гутары, Баранавічы, Міськія, Савічы, Мястэчка і Манькавічы, у якіх неабходна было наведаць адзінокіх і адзінокапражываючых старых, а таксама асоб, якія злоўжываюць спіртным.

Першым, да каго мы завіталі, быў жыхар вёскі Гутары С. Мужчына знаходзіцца на ўліку ў сельвыканкаме і райаддзеле міліцыі з-за злоўжывання алкаголем. Яго сужыцелька — на ўліку ў нарколага. Месяца паўтара назад гэту сям’ю правяралі, тады ўсё было ў парадку. А нядаўна паступіў сігнал, што жанчына запіла. Яе сапраўды не аказалася дома. Гаспадар паведаміў, што адсутнічае ўжо чацвёра сутак. Замест сужыцелькі на ложку сядзеў жыхар Совак — таксама аматар спіртнога.

Нягледзячы на беспарадак у хаце, да печы і газавай пліты ў правяраючых не ўзнікла прэтэнзій. На столі ўстаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Адзінае, што выклікала занепакоенасць, — старая электраправодка, якую трэба замяніць. Гаспадар паабяцаў зрабіць гэта ў маі, калі атрымае пенсію. Яго і госця папярэдзілі аб тым, каб не злоўжывалі алкаголем і не курылі ў ложку.

Пераязджаем у Баранавічы. Тут жыве 70-гадовая пенсіянерка Фявонія Ермаловіч. Мужа і дзяцей у жанчыны няма. У доме чыста і акуратна. Печ, пліта і праводка спраўныя. Члены камісіі расказваюць пра мэту свайго візіту і пакідаюць гаспадыні памяткі МНС і ­ТЦСАН з тэлефонамі экстраннай і сацыяльнай службаў, а інспектар міліцыі, які працуе на гэтым адміністрацыйным участку з кастрычніка мінулага года і яшчэ не паспеў пазнаёміцца з усімі жыхарамі, — асабісты нумар тэлефона.

Выйшаўшы з дома, бачым на вуліцы старэйшыну Баранавіч і навакольных вёсак Таісію Крэскіян. Юрый Кісялёў не ўпускае магчымасці пагутарыць з ёй і высветліць, хто як жыве, ці ёсць праблемы. У прыватнасці, пытаецца пра 78-гадовую Леаніду Розынку, да якой і накіроўваемся далей. За бабуляй замацаваны сацработнік, штодзень прыязджае сын з Пастаў, таму ў двары і дома амаль ідэальны парадак. Пытанняў да пенсіянеркі ў членаў камісіі няма.

Едзем у Міськія да 86-гадовай Ганны Галаўко. Абследаваўшы яе дом на прадмет пажарнай бяспекі, спецыялісты робяць заключэнне: у цэлым усё ў парадку, няма толькі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Устанаўліваць яго гаспадыня не хоча, кажа, што ў хаце ніхто не курыць, печка спраўная.

АПА адсутнічае і ў большасці наведаных намі жыхароў Савіч. Іншыя заўвагі члены камісіі зрабілі толькі пенсіянерцы, у доме якой патрэскалася печ, а побач з электралічыльнікам не закрыта накрыўкай размеркавальная каробка, і з яе тырчаць правады. Названыя недахопы жанчына павінна будзе ўхіліць.

Усяго ў той дзень члены аглядавай камісіі абследавалі жыллё 12 чалавек.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Горит не только трава… Опасность и последствия весенних палов
Итоги акции «Дом без насилия!»: «пьяные» семейные истории поставчан
МЧС Беларуси представил новый фильм «Не оставляйте детей одних»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.