Замначальника ИМНС Татьяна Патрушева рассказала молодёжи колледжа о налогах

Общество

Гаварылі з моладдзю пра падаткі

Інспекцыя Міністэрства Рэспублікі Беларусь па падатках і зборах па Пастаўскім раёне не першы год праводзіць мерапрыемствы па павышэнні фінансавай адукаванасці насельніцтва. Летась яе работнікі наведаліся да вучняў усіх гарадскіх школ, сёлета — да навучэнцаў пастаўскага каледжа.

Сустрэчу, якая мела назву «Дыялог з моладдзю пра падаткі», распачала намеснік начальніка інспекцыі Таццяна Патрушава. З дапамогай прэзентацыі яна ўзгадала гісторыю ўзнікнення падаткаў, расказала пра іх віды і функцыі, агучыла шэраг іншай інфармацыі па гэтай тэме.

Падчас гульні «Камандны компас»

Зацікавіў моладзь і аповед пра самыя незвычайныя падаткі ў свеце. Ці ведалі вы, напрыклад, што ў адным з рэгіёнаў Бельгіі існуе падатак на прыгатаванне ежы на грылі? Каб распаліць у двары вуголле, мясцовыя жыхары павінны заплаціць дзяржаве 20 еўра. Такім чынам улады змагаюцца з выкідамі ў атмасферу вуглякіслага газу. У Грэцыі ёсць падатак на басейны (асабліва знаходлівыя жыхары закрываюць іх у сваіх дварах брызентам колеру травы), у Венгрыі — на нездаровую ежу, на Балеарскіх астравах — на сонца, а ў Велікабрытаніі раней плацілі грошы за нашэнне капелюшоў.

Другой часткай мерапрыемства стала гульня «Камандны компас», якую правяла другі сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Удзельнічалі тры каманды па 7 чалавек, для іх падрыхтавалі 21 пытанне. Сярод іх такія: якая плацёжная сістэма дзейнічае ў Беларусі? калі была апошняя дэнамінацыя? што намалявана на эмблеме падатковых органаў Рэспублікі Беларусь? дзе з’явіліся першыя папяровыя грошы? Навучэнцы, дарэчы, змаглі даць адказы на многія з зададзеных пытанняў. А перамагла ў гульні «Дружба» — менавіта такую назву мела самая эрудыраваная каманда. І гэта, здаецца, вельмі сімвалічна.

— Шчыра кажучы, мяне прыемна здзі­віла актыўнаць навучэнцаў, — адзначыла пасля мерапрыемства Таццяна Патрушава. — Яны адказвалі не на самыя простыя пытанні, удзельнічалі ў дыялогу падчас майго выступлення. Увогуле такія сустрэчы з моладдзю трэба праводзіць часцей, бо яны не толькі цікавыя і пазнавальныя, але і карысныя. Думаю, з пачутай сёння інфармацыяй маладыя людзі яшчэ неаднойчы сутыкнуцца на практыцы — у дарослым жыцці.

Разыходзіліся ўдзельнікі гульні на пазітыве: Кацярына Малевіч уручыла ім 4-кілаграмовы торт, а Таццяна Францаўна — сувеніры, набыццё якіх праспансіравала ААТ «Паставымэбля».

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Поставские школьники привезли 2 диплома с республиканской олимпиады по учебным предметам
Учитель гутской школы Людмила Олихвер: «Без творческого подхода заинтересовать учеников сложно»
Учащиеся СШ №1 вернулись в обновленную после капитального ремонта школу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.