14 мая в Беларуси началась отправка призывников в войска

Безопасность

Ужо салдаты

14 мая ў Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў у войскі, якая завершыцца ў канцы месяца. Плануецца, што падчас бягучай прызыўной кампаніі армейскія шэрагі папоўняць каля 10 тысяч нашых суайчыннікаў.

Сёлета ў нашым раёне «першапраходцамі» сталі 3 навабранцы. На абласны прызыўны пункт учора адправіліся Канстанцін Юц, Станіслаў Лапушынскі і Антон Плюта, а адтуль — да месца будучай службы. Канстанцін яе пройдзе ў войсках урадавай сувязі, Станіслаў — у вучэбнай воінскай часці ў Пячах. Антон прайшоў адбор у 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы — элітнае злучэнне Узброеных Сіл нашай краіны.

Ваенны білет атрымлівае Антон Плюта

— Узрадаваны, што мне выпаў гонар трапіць у сапраўдную кузню адважных дэсантнікаў, якім падуладныя і зямля, і неба, — не хаваў радасці Антон Плюта з Дунілавіч, праходзячы кантрольную медкамісію перад адпраўкай. — У Мар’інай Горцы служыў мой сябр, пра падраздзяленне адзываўся толькі станоўча. Асабіста я мару скакаць з парашутам і валодаць прыёмамі рукапашнага бою.

Завершыцца адпраўка навабранцаў 28 мая. У гэты дзень у армію накіруюцца тыя, хто будзе праходзіць службу ў рэзерве. Сёлета гэта 4 юнакі. Усяго падчас веснавой кампаніі прызыўную камісію прайшлі і прызнаны прыгоднымі па стане здароўя 30 пастаўчан.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
22 апреля прошел выездной суд над учащимся колледжа 16-летним Иваном К.
Республиканская акция МЧС «Не оставляйте детей одних!» пройдет в несколько этапов
МЧС напоминает: оставлять детей одних без присмотра крайне опасно



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.