17 мая стартовала республиканская информационно-образовательная акция «Беларусь против табака»

Здравоохранение

Беларусь супраць тытуню

Пад такой назвай 17 мая ў нашай краіне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Масавыя мерапрыемствы з яе нагоды завершацца 6 чэрвеня.

Акцыя праходзіць пад дэвізам «Тытунь і здароўе лёгкіх» і прымеркавана да Сусветнага дня без тытуню, які штогод адзначаецца 31 мая. Яго мэта — абара­ніць наша і будучыя пакаленні не толькі ад разбуральных наступстваў для здароўя, але і ад сацыяльных, экалагічных і эканамічных бедстваў, звязаных з ужываннем тытуню і негатыўным уздзеяннем тытунё­вага дыму на навакольнае асяроддзе.

— Актыўна далучылася да рэспубліканскай акцыі і Пастаўшчына — у яе рамках у раёне пройдзе не адзін дзясятак мерапрыемстваў, — паведаміла фельчар-валеолаг райЦГЭ Наталля Слабадзянюк. — Ва ўсіх установах адукацыі запланаваны інфармацыйна-­адукацыйныя, фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Адбудуцца ўрокі здароўя, класныя гадзіны і сустрэчы са спецыялістамі ЦРБ і райЦГЭ. У каледжы 25 мая пройдзе наша сумесная з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа акцыя «Мяняем цукерку на цыгарэту», падчас якой таксама будзем распаўсюджваць інфармацыйныя буклеты пра шкоду ўжывання тытуню.

Не абміне акцыя і дарослае насельніцтва: на стэндах устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў з’явяцца інфармацыйна-­адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі курэння і вядзення здаровага ладу жыцця.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Вакцинация от СOVID-19: в Поставах начали делать прививки всем желающим 
Чем живёт система здравоохранения Поставского района? Интервью с Владимиром Чекавым
Поставская ЦРБ закупила морозильники для хранения вакцины от COVID-19 и сумки-холодильники для ее транспортировки



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.