28 мая — особая дата для защитников рубежей Беларуси. Отделения пограничного контроля «Мольдевичи» и «Лынтупы»

Приграничье

Спакой, надзейнасць і добразычлівасць

Гэтымі якасцямі валодаюць супрацоўнікі аддзялення пагранічнага кантролю «Мольдзевічы», якія ажыццяўляюць пропуск грамадзян праз граніцу ў спрошчаных пунктах пропуску «Мольдзевічы» і «Лынтупы».

28 мая — асаблівая дата для абаронцаў рубяжоў Беларусі — Дзень пагранічніка. У нашым раёне гэта прафесійнае свята аб’ядноўвае больш за 220 чалавек — ваеннаслужачых пагранічнай камендатуры «Паставы», аддзялення пагранічнага кантролю «Мольдзевічы» і 1-га ваеннага шпіталя. Многія сустрэнуць яго на баявым пасту, забяспечваючы бяспеку нашай дзяржавы альбо стоячы на варце здароўя таварышаў па службе.

За апошнія гады спрошчаны пункт пропуску «Мольдзевічы» значна абнавіўся. Пасля капітальнага рамонту адміністрацыйнага будынка істотна палепшыліся ўмовы нясення службы і быту пагранічнікаў. Сёлета поўнасцю заменены на сучасныя прыборы і тэхнічныя сродкі. Нязменнымі і надзейнымі сябрамі пагранічнікаў з’яўляюцца службовыя сабакі, якія спраўна шукаюць наркотыкі і зброю.

— Нашы асноўныя абавязкі — афармленне дакументаў і праверка асоб, якія перасякаюць Дзяржаўную граніцу, уязджаючы ў Беларусь альбо выязджаючы з яе, — расказваў начальнік аддзялення Дзмітрый Чайкоўскі. — Правяраем сапраўднасць дакумента, ідэнтыфікуем асобу, аглядаем транспартны сродак. І толькі калі ёсць падазрэнне на незаконнае перамяшчэнне матэрыяльных каштоўнасцей альбо бачым дэмантаж аўтамабіля, право­дзім яго паглыблены агляд. Кожны крок кантралёраў фіксуе відэарэгістратар, таму гава­рыць, што мы прадузята адносімся да каго-небудзь, няправільна. Наадварот, ветлі­васць — адметная рыса нашых супрацоўнікаў.

Старшы змены пагранічных нарадаў правярае дакументы

Разлікова-прапускная здольнасць спрошчанага пункта пропуску «Мольдзевічы» разлічана на 700 чалавек у дзень. Перасякаць граніцу ў ім могуць толькі грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Адсюль і патрабаванне мець пры сабе толькі рэчы і тавары для асабістага карыстання. Між тым пагранічнікі раз на месяц стабільна выяўляюць разнастайную кантрабанду. Затое падробак дакументаў тут амаль не бывае. Два апошнія выпадкі зафіксаваны ў 2019-м, калі літоўцы спрабавалі выкарыстаць несапраўдныя даведкі. Аднак пагранічнікі аддзялення ўсё адно дасканала вывучаюць навінкі падробак, якія выяўля­юць іх калегі ў міжнародных пунктах пропуску.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сотрудники ГАИ провели для поставских школьников Единый урок безопасности дорожного движения
28 мая — День пограничника. Интервью с комендантом погранкомендатуры «Поставы» Василием Куратником
Председатель Лынтупского сельского совета Александр Макаренко уже 10 лет помогает пограничникам



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.