7 мая на Поставщине прошёл автопробег по захоронениям времен Второй мировой войны

Общество

Спыніцца, узгадаць, падзякаваць

На тэрыторыі Пастаўскага раёна знаходзіцца 21 пахаванне часоў Другой сусветнай вайны. Даўно стала традыцыяй добраўпарадкоў­ваць іх напярэдадні Дня Перамогі і ўшаноўваць памяць пахаваных там шматлікіх ахвяр. Сёлетні год не стаў выключэннем: 7 мая ў раёне адбыўся аўтапрабег, падчас якога прадстаўнікі розных пакаленняў у розных населеных пунктах узгадалі трагічныя падзеі амаль што 80-гадовай даўнасці.

Ад будынка райвыканкама ­ўдзельнікі аўтапрабегу паехалі па двух маршрутах. Па адным з іх адправіліся другі сакратар райкама БРСМ Вольга Мяшко, атаман Пастаўскага казацкага аддзела Аляксандр Зазулін, ваеннаслужачыя 1-га радыётэхнічнага цэнтра і іншыя. Далучылася і карэспандэнт «ПК».

Першы прыпынак — на месцы масавага знішчэння мірных грамадзян па вуліцы Савецкай. Другі — у кашыцкім лесе. Яшчэ здалёк было бачна, наколькі сёлета там абнавіўся помнік: устаноўлена новая агароджа, пакладзена плітка, атынкаваны і пабелены манумент.

— Вясной праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні пахаванняў, помнікаў землякам, размешчаных на тэрыторыі Юнькаўскага сельсавета, — адзначыў яго старшыня Юрый Кісялёў, сустрэўшы на месцы ўдзельнікаў аўтапрабегу. — Асабліва шмат зрабілі ў Юньках, Манькавічах, Грыдзьках, Ліпніках, Груздаве. Вялікую дапамогу ў правядзенні работ аказалі шэфскія арганізацыі: шпіталь, аздараўленчы цэнтр «Ветразь», «Рассвет Пастаўскі», СШ №2, гімназія і іншыя. Увогуле помнікі ў нас, як і ва ўсім раёне, у добрым стане. Памятаць пра тых, хто пад імі пахаваны, мы павінны пастаянна, а не толькі ўспамінаць напярэдадні Дня Перамогі. І гаварыць пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў трэба як мага часцей. Найперш — моладзі, дзецям, якія павінны ведаць пра тыя жудасныя падзеі і шанаваць памяць пра загінулых герояў.

На жаль, сёння вядомыя не ўсе імёны ахвяр фашызму. На шыльдзе каля помніка ў кашыцкім лесе пакуль толькі 3 прозвішчы. Несумненна, пахаваных там у шмат разоў больш. У кнізе «Памяць» ёсць сведчанні відавочцаў, што толькі ў адзін з дзён сюды прывялі на расстрэл 30 жанчын, пазней — яшчэ 25 чалавек, і ўсіх пахавалі ў агульнай магіле. Гісторыкі і краязнаўцы не губляюць надзеі, што ім усё ж удасца ўстанавіць імёны іншых мірных грамадзян, якія тут спачываюць.

Удзельнікі аўтапрабегу таксама ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы ў цэнры Камай, дзе ў той дзень праходзіў прысвечаны Дню Перамогі мітынг. Пазней яны наведалі 5 пахаванняў у Лынтупах і адно — у Апідамах.

Другі маршрут пралёг праз Паставы, Варапаева, вёскі Манькавічы, Дунілавічы, Альцы, Крывое, Сіўцы і Васіліны. Памяць шматлікіх ахвяр вайны ўшанавалі першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч, ваеннаслужачыя часці, якая дыслацыруецца ў Азёрках, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і іншыя.

Як бы дзіўна гэта ні гучала, але галоўнай мэтай мерапрыемства было… спыніцца. Спыніцца ў паўсядзённай мітусні, спыніцца каля пахаванняў. Моўчкі паста­яць каля помнікаў, пад мірным небам узгадаць вайну, паспрабаваць уявіць, якія жудасныя падзеі тут адбываліся. У думках шчыра па­дзякаваць за Перамогу, без якой не было б сённяшняга жыцця.

І гэтай адной хвіліны — хвіліны маўчання — дастаткова, каб надоўга загучаў унутраны голас: «Забыць нельга. Не толькі нам, але і нашым дзецям…»

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
4 мая бывшему малолетнему узнику фашизма Марии Петровне Грайченок из Постав исполнилось 90 лет
В музее СШ №2 появился новый ценный экспонат — копия Флага Победы
Война — это страх и страдания… Ветераны Борис Семашко и Виктор Красовский



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.