Болеслав Шилько внёс большой вклад в развитие Поставского района

Общество

У цэнтры ўвагі – чалавек

1 мая адзначаецца не толькі дзень працы, але і галоўнае свята прафсаюзаў. Сёлета самая масавая грамадская арганізацыя адзначыла сваё 116-годдзе.

Напярэдадні старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Філімонаў накіраваліся да тых, хто ў свой час унёс найбольш важкі ўклад у развіццё Пастаўшчыны. Сярод такіх Баляслаў Півусавіч Шылько. 27 гадоў ён кіраваў вядомым далёка за межамі раёна калгасам «Дружба». Яшчэ на працягу 9 гадоў быў старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ветэрану прысвоена званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі. Ужо 7 гадоў, як на пенсіі, але па-ранейшаму ў курсе ўсіх раённых спраў. Да яго і цяпер па параду звяртаюцца многія маладыя кіраўнікі гаспадарак.

Іна Далецкая і Аляксей Філімонаў гутараць з Баляславам Шылько

Гасцей Баляслаў Півусавіч сустрэў каля дома, дзе гаспадарчым вокам аглядаў градкі, кветнік.

— Запазнілася сёлета вясна, — гаварыў. — Пільна сачу за ходам палявых работ у раёне, перажываю за хлебаробаў. І ў той жа час разумею, што дзякуючы сучаснай высокапрадукцыйнай тэхніцы, нягледзячы на капрызы надвор’я, сяўба ідзе па плане, аграрыі ўкладваюцца ў тэхналагічныя тэрміны.

Ветэрану сельскагаспадарчай вытворчасці ёсць што ўспомніць і пра што расказаць.

— Я заўсёды імкнуўся быць сярод людзей: і калі кіраваў гаспадаркай, і падчас работы ў прафсаюзе, — працягваў Баляслаў Півусавіч. — Не сядзеў у кабінеце, а выязджаў у калгасы і саўгасы, гутарыў з механізатарамі, жывёлаводамі. Стараўся падтрымаць у цяжкай жыццёвай сітуацыі, аказаць садзейнічанне ў вырашэнні ўзніклай праблемы, раздзяліць радасць.

Казімір Францавіч Марцінкевіч у 80-я гады мінулага стагоддзя ўзначальваў саўгас «Пастаўскі», які ўваходзіў у тройку найлепшых гаспадарак раёна. Тут вырошчвалі агуркі, памідоры, капусту. Прыбытак прыносіў вялікі сад. Была развіта жывёлагадоўля. Казімір Марцінкевіч таксама з’яўляўся старшынёй прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Апошнім часам ветэрана падводзіць здароўе, можа, таму асабліва ўзрадаваўся прыезду калег па прафсаюзнай рабоце, не хаваў эмоцый, дзякаваў за памяць і ўвагу.

— Для людзей старэйшага пакалення Першамай па-ранейшаму сімвалізуе працоўную салідар­насць, — гаварыла Іна Далецкая. — Нашы ветэраны шмат зрабілі для дабрабыту роднай Пастаўшчыны. За гэта ім шчырая ўдзячнасць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Поставские велолюбители приняли участие в беговеломарафоне «Тропа викингов» (+видео)
1 мая в Озерках прошёл легкоатлетический кросс и открылся очередной туристический сезон
Накануне Великой Победы обновлены памятники и обелиски погибшим в годы Великой Отечественной войны



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.