Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Глубокое»—ФК «Поставы» — 0:4

Спорт

Пераканаўчы старт

ФК «Глыбокае»—ФК «Паставы» — 0:4

На першую гульню сезона ў Глыбокім сабралася шмат гледачоў. Прыемна, што падтрымаць нашых прыехалі пастаўскія балельшчыкі. Галоўны трэнер каманды Васіль Грантоўскі перад матчам настроіў апорнага паўабаронцу Ігара Павініча смялей браць на сябе ініцыятыву пры завяршэнні камбінацый, так як у яго добра пастаўлены ўдар. Ігар прыслухаўся да парады, і гэта прынесла поспех. Праз паўгадзіны барацьбы ён выйшаў на ўдарную пазіцыю і магутна стрэліў. Варатар глыбачан з цяжкасцю адбіў мяч, але юны Мікіта Давідоўскі яго падхапіў і адкрыў лік — 0:1. Праз шэсць хвілін І. Павініч абыграў двух апекуноў, трапна ўдарыў пад перакладзіну і замацаваў перавагу нашай каманды.

У другім тайме акрыленыя пастаўчане загулялі на сапраўдным куражы. Толькі аднойчы яны дазволілі саперніку правесці небяспечную атаку. Але наш варатар Вадзім Мацкевіч адвёў пагрозу. Яго таварышы прымусілі глыбачан адысці ў абарону. Напрыканцы матча вызначыўся паўабаронца Уладзімір Камісарчук. Разгром саперніка завяршыў цэнтральны абаронца Віталій Дубін, які бездакорна рэалізаваў пенальці, прызначаны за знос у штрафной пляцоўцы цэнтрфорварда Андрэя Вілейты.

Фота Антона Чаляя

З буйной перамогай на выез­дзе ў чэмпіянаце краіны стартавалі Мацкевіч (Пронька), Хараў, В. Дубін, Пучынскі (Алейнікаў), Голубеў (Касенка), Давідоўскі (М. Зелянкевіч), Камісарчук (Гарнадуд), Пурлан (Дзеў­гуць), Д. Зелянкевіч (М. Якаўлеў), Павініч, Вілейта (к).

У той дзень на розных стадыёнах краіны адбылося яшчэ 35 матчаў. У нашай падгрупе «Захад» каманда «Сянно» атрымала валявую перамогу (2:1) над «Полацкам-2019». ФК «Міёры» на выездзе не толькі адыграўся за 5 хвілін да заканчэння сустрэчы, але і вырваў перамогу (3:2) у трохразовага чэмпіёна вобласці — ФК «Лепель». Іншыя сустрэчы тура ў Віцебскім дывізіёне завяршыліся так: «Харч­цэнтр» (Віцебск)—«Гарадскія львы» (Гарадок) — 1:2, «АвіяДАР» (Орша)—«Ніва» (Талачын) — 3:2, «Газавік» (Віцебск) — ФК «Чашнікі» — 11:0. Цяпер пастаўчане 9 мая згуляюць дома з ФК «Глыбокае» ў розыгрышы Кубка Беларусі па футболе. У чэмпіянаце краіны іх чакае выезд у Полацк 15—16 мая.



Прадстаўляем ФК «Паставы» сезона 2021 года

Варатары: 1. Андрэй Чашун (1997 года нараджэння), 2. Вадзім Мацкевіч (2003), 3. Ягор Пронька (2004).

Абаронцы: 4. Вадзім Танана (1997), 5. Віталій Дубін (1997), 6. Павел Гарнадуд (2004), 7. Віцэ-капітан Максім Голубеў (1998), 8. Глеб Касенка (2005), 9. Яўген Хараў (2003), 10. Ілья Алейнікаў (2004), 11. Віцэ-капітан Павел Пучынскі (1997).

Паўабаронцы: 12. Мікіта Якаўлеў (2002), 13. Уладзімір Камісарчук (1997), 14. Ігар Павініч (1997), 15. Марк Хмяльніцкі (2002), 16. Рыгор Кабяк (2003), 17. Мікіта Давідоўскі (2003), 18. Мікіта Пурлан (2004), 19. Дзмітрый Зелянкевіч (2004), 20. Крысціян Дзеўгуць (2005), 21. Мікіта Зелянкевіч (2005).

Нападаючыя: 22. Капітан каманды Андрэй Вілейта (1997), 23. Кірыл Каралёнак (2003), 24. Дзмітрый Рогач (2004).

Галоўны трэнер — Грантоўскі Васіль Мікітавіч (1949).



Уладзімір Шык



Читайте также:
Мяч над сеткой. За право выйти в финал соревновались мальчики и девочки 2009 года рождения
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «СДЮШОР-Энергия» (Гомель)—«Атлант» (Поставы) — 3:0
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. У поставской команды есть потенциал



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.