Чемпионат Беларуси па футболу. «Полоцк-2019»—ФК «Поставы» — 3:1

Спорт

Асечкі магло не быць

«Полацк-2019»—ФК «Паставы» — 3:1

Сёлета футбольны сезон пас­таўчане пачалі паспяхова — з дзвюх перамог. А вось палачане, адна з наймацнейшых каманд Віцебшчыны, — наадварот, няўдала. І зараз на сваім полі яны вельмі жадалі спыніць непрыемную серыю, што ім і ўдалося.

Хаця вынік паядынку для нас мог бы скласціся ўдала, бо ў дэбюце была магчымасць двойчы вызначыцца. На жаль, спачатку апорнік Ігар Павініч прабіў без перашкод вышэй за вароты. Затым капітан пастаўчан Андрэй Вілейта цэліў у далёкі вугал, але мяч трапіў у штангу. Палачане паступова завалодалі гульнявой ініцыятывай, падалі шмат вуглавых. На 34-й хвіліне іх афрыканскі студэнт Усман Мустафа адкрыў лік. Нашы да перапынку маглі адыграцца. На жаль, А. Вілейта зноў двойчы прамахнуўся. Напрыканцы першага тайма сапернік таксама няўдала прабіў пенальці.

У другой палове сустрэчы блізкі да поспеху быў паўабаронца пастаўчан Мікіта Давідоўскі, але і яму не пашанцавала. За такое марнатраўства пасля гадзіны барацьбы палачане нас яшчэ двойчы пакаралі. На працягу чатырох хвілін у іх вызначыліся ўзяццем варот Іван Канонік і Лявон Аўсяпян. У крытычным становішчы пастаўчане не здаліся і змагаліся да канца. На 69-й хвіліне скараціў розніцу ў ліку наш юны абаронца Глеб Касенка. Абедзве каманды правялі яшчэ шэраг вострых атак, але лік на табло не змяніўся. Моцнаму саперніку саступілі Чашун, Хараў, Гарнадуд, Голубеў, Д. Зелянкевіч, Хмяльніцкі (Алейнікаў), Пурлан, Давідоўскі, Касенка, Павініч, Вілейта (к).

У гэтым туры каманда Сянно адолела (2:0) на сваім полі ФК «Лепель», а футбалісты Міёр былі мацнейшыя (4:1) за глыбачан. У падгрупе «Усход» матчы завяршыліся так: «АвіяДАР» (Орша)—«Харчцэнтр» (Віцебск) — 2:1, «Ніва» (Талачын)—ФК «Чашнікі» — 3:0, «Гарадскія львы» (Гарадок)—«Газавік» (Віцебск) — 0:5.

Наступны дамашні матч 3-га тура чэмпіянату краіны пастаўчан з міёрцамі перанесены на 12 чэрвеня. А ў суботу, 22 мая, наша каманда на гарадскім стадыёне правядзе паядынак 1/64 розыгрышу Кубка Беларусі з дзеючым чэмпіёнам вобласці — віцебскім «Газавіком». Яшчэ праз тыдзень яна згуляе на выездзе ў Сянно.

Уладзімір Шык



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Глубокое»—ФК «Поставы» — 0:4
На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек
Париматч — Кубок Беларуси по футболу. ФК «Поставы»—ФК «Глубокое» — 2:1



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.